Памёр Алесь Разанаў
26 жніўня 2021 года сышоў з жыцця Алесь Разанаў – чалавек цвёрды і моцны, які настойліва і непахісна верыў у Беларусь.
Алесь Разанаў як паэт застаўся з Беларуссю назаўсёды. Яго вершы – гэта здзіўленне перад глыбінёй і суладнасцю нашай мовы, гэта адкрыццё жыцця – адначасова цэласнага і супярэчлівага, цудоўнага і непарушна-няспыннага. Яго вершы – гэта дасціпныя думкі і некалькімі штрыхамі зробленыя замалёўкі, гэта погляд на нібыта звыклыя рэчы у новым ракурсе ці з новай вышыні. Цяпер гэта новая вышыня стала непераадольнай, затое з яе добра відаць і мінулае, і будучыню.
Верым, што будучыня Беларусі акрыляе душу спадара Алеся светлай усмешкай.
Вечная памяць.