На новую кнігу пра манеты Вялікага Княства Літоўскага збіраюць грошы з дапамогай краўдфандынгу
Гісторыя часта становіцца аб’ектам маніпуляцый, а матэрыяльныя помнікі – заўжды бесстароннія. Нам складана ўявіць сабе ўмовы жыцця людзей у Вялікім Княстве Літоўскім, але манета навобмацак і сёння такая ж, якой яна была за Вітаўтам.
На пляцоўцы ulej.by збіраюць грошы на новую кнігу пра манеты Вялікага Княства Літоўскага. Першыя 100 кніг можна замовіць паводле мінімальнага кошту.
Аўтары кнігі — аўтарытэтныя даследнікі нумізматыкі Дзмітры Гулецкі і Мікалай Дарашкевіч. Корпус старадаўняй графікі падабраны адмыслоўцамі студыі imago.by – Старадаўнія карты і гравюры.
Дзмітры Гулецкі
Альбом-энцыклапедыя “100 манет Вялікага Княства Літоўскага” падрыхтаваны знаўцамі нумізматыкі, але спадабаецца кожнаму, хто цікавіцца гісторыяй. Ён поўны сціслых і займальных фактаў пра грошы, якімі карысталіся на нашых землях 300–600 гадоў таму. Чым разлічваліся за каня ў часы Міндоўга, калі насамрэч былі выбітыя першыя манеты на тэрыторыі Беларусі, ці былі ў нас грошы з звярынага футра – у кнігу ўвайшлі ўсе найноўшыя звесткі пра нумізматыку Вялікага Княства, якія былі малавядомыя яшчэ 10 гадоў таму, дый дагэтуль да канца не асэнсаваныя.
Кніга пазіцыянуецца як падарункавы альбом-энцыклапедыя, у якім у папулярнай форме пададзены самыя новыя звесткі аб нумізматыцы Вялікага Княства Літоўскага. Чакаецца ўвосень 2020 года.
Шчыра запрашаем падтрымаць выданне!
Мэнэджар праекта — Валянціна Андрэева.
Пры ўдзеле студыі imago.by.
Больш падрабязна пра краўдфандынг: https://ulej.by/projects/14071.