Навіны

Rss стужка
Усе навіны Даты Падзеі

Уладзімір Арлоў

Адзін з найбольш вядомых сучасных беларускіх пісьменнікаў, паэтаў і гісторыкаў. Паходзіць з Полацку. Дэбютаваў вершамі ў наваполацкім студэнцкім самавыдавецкім часопісе “Блакітны ліхтар” (1973 г.). Аўтар больш як 20 кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, а таксама сцэнароў навукова-дакументальных фільмаў “Еўфрасіння Полацкая”, “Полацкія лабірынты”, “Сімяон Полацкі” ды інш. Узнагароджаны медалём Францішка Скарыны, лаўрэат выдавецкай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча, літаратурнай прэміі імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-Цэнтра, прэміі Таварыства вольных літаратараў “Гліняны Вялес”, прэміі “Еўрапейскі паэт свабоды”. Творы Уладзіміра Арлова перакладзены на 25 моваў, у тым ліку англійскую, нямецкую, польскую, чэшскую, французскую, эстонскую, летувіскую, славацкую, грузінскую.
У “Тэхналогіі” (разам з Паўлам Татарнікавым) выдаў галоўны бэстсэлер 2016 г. — кнігу “Айчына. Маляўнічая гісторыя: Ад Рагнеды да Касцюшкі”, за якую пазней атрымаў прэмію Цёткі ў намінацыі “Найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў”.