Навіны

Rss стужка
Усе навіны Даты Падзеі

Павел Татарнікаў

Беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар, дацэнт кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, сябра Беларускага саюза мастакоў. Паходзіць з Берасця. Браў удзел у мiжнародных i персанальных выставах у Беларусi, Летуве, Польшчы, Расіi, Украiне, Сербii, Чэхii, Славакii, Германii, Аўстрыi, Iталii, Швейцарыi, Францыi, Гiшпанii, Вялiкабрытанii, ЗША, Японii, Тайванi. Аўтар ілюстрацый не толькі да беларускіх (“Рыцары і дойліды Гародні” А. Краўцэвіча, “У гасцях у вечнасці” А. Бутэвіча і інш.), але і замежных выданняў (“Arthur-King of Albion”, Вялікабрытанія). Неаднаразовы лаўрэат конкурсаў “Вобраз кнігі”, “Мастацтва кнігі” ды іншых прэмій.

У “Тэхналогіі” стварыў ілюстрацыі да галоўнага бэстсэлера 2016 г. — кнігі “Айчына. Маляўнічая гісторыя”, за якія пазней атрымаў прэмію Цёткі ў намінацыі “Найлепшае мастацкае афармленне” выдання для дзяцей.

bel
be