Навіны

Rss стужка
Усе навіны Даты Падзеі

Леанід Путырскі

Доктар медыцынскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт Міжнароднай Славянскай акадэміі навук. Галоўны навуковы супрацоўнік аддзела пухлін малочнай залозы ДУ РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава. Аўтар каля 300 навуковых прац, у тым ліку каля 10 манаграфій і падручнікаў, каля 30 вынаходніцтваў і патэнтаў. Лаўрэат шматлікіх прэмій і конкурсаў. Узнагароджаны “Амерыканскім медалём гонару”, медалём “Выбітны інтэлект свету” і інш. Выпусціў сем паэтычных зборнікаў. На вершы аўтара вядучымі кампазітарамі Беларусі напісана каля 50 песень і рамансаў, што ўвайшлі ў дзве асобныя кнігі. Паходзіць з Маладзечна.
У “Тэхналогіі” выдаў кнігу “Удар молнии: истории болезни пациенток, которые так хотели жить…” (у суаўтарстве з Ю. Л. Путырскім, 2012) — зборнік апавяданняў, заснаваных на рэальных падзеях з жыцця пацыентаў анкалагічнай клінікі.

bel
be