Навіны

Rss стужка
Усе навіны Даты Падзеі

Леанід Гарай

Майстар спорту СССР, Заслужаны трэнер БССР. Паходзіць з Гомеля. Кіраўнік мінскай футбольнай каманды “Дынама” (1978–1992) і старшыня клуба (1992–1996). Загадчык аддзела нацыянальнай і юнацкай зборных каманд Беларускай федэрацыі футбола (2000–2001), загадчык упраўлення зборных каманд Асацыяцыі “Беларуская Федэрацыя Футбола” (2001–2004), старшыня Дысцыплінарнага камітэта АБФФ (2003–2007). Кавалер Ордэна “Знак Почета”. Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровым знакам Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”.

У “Тэхналогіі” выдаў кнігу “Наш футбол: радости и печали любимой игры” (2003) — своеасаблівая гісторыя Дынама (Мінск) і беларускага футбола ў перыяд з 1978 да 1991 г.

bel
be