Афсетны друк

Афсет — найбольш распаўсюджаны сёння спосаб друку. Кнігі, паўнаколерныя брашуры, буклеты, наклейкі, календары, плакаты вялікімі накладамі — гэта зона афсетнага друку. Але трэба памятаць, што гэты спосаб патрабуе сур’ёзнай пераддрукарскай падрыхтоўкі, не заўсёды яго ўжыванне выгадна і падыходзіць замоўцу па тэрмінах.

А калі тэрмінова спатрэбілася паліграфічная прадукцыя невялікім накладам? Ёсць толькі адзін выбар — аператыўная паліграфія!