cryoSpace –110

 Крыясаўна CryoSpace

cryoSpace –110 — гэта сучасны высокатэхналагічны астуджальны медыцынскі комплекс, які складаецца з 5 асноўных модуляў: дзвюхкамернай кабіны (плошча 10 м2), трохкаскаднай халадзільнай машыны, электрашафы, вонкавага блока кандэнсатара і пульта кіравання.

Крыясаўна cryoSpace –110 зроблена з сучасных матэрыялаў з высокімі тэрмаізаляцыйнымі ўласцівасцямі. “Прылазнік” і працоўная камера аддзеленыя адно ад аднаго і ад астатняга памяшкання герметычна прылеглымі дзвярамі.

Халадзільны блок падае ламінарны струмень астуджанага і асушанага атмасфернага паветра ў крыяпрацэдурную кабіну.

Вільготнае паветра ад выдыху бесперапынна адсмоктваецца.

Візуальны кантроль ажыццяўляецца праз спецыяльныя вокны. Маніторынг працэдуры вядзецца з дапамогай сэнсарнага экрана на пульце кіравання.

Устаноўка мае некалькі прыладаў бяспекі: сістэму сігналізацыі, аварыйнае выключэнне працы ўнутранай кабіны, аварыйнае адчыненне дзвярэй, засцерагальнікі на экстрэмальную тэмпературу і залішні ціск, бесперапынны відэа- і аўдыёкантроль.

cryoSpace –110 адпавядае еўрапейскім тэхнічным і медыцынскім нормам.

Тэхналогія агульнай паветранай крыятэрапіі:
Астуджальнае асяроддзе: атмасфернае паветра
Тэмпература ў “прылазніку”: –60°C, у асноўнай камеры –110°C
Прапускная здольнасць: да 5 чалавек за сеанс
Працягласць працэдуры: 1+3 хвіліны (у “прылазніку” 0,5 хвіліны абавязкова)
Колькасць працэдур: штодня, 1–2 працэдуры, з інтэрвалам не меней за 6 гадзін
Курс лячэння: 10–20 працэдур, 2 разы на год

Трохмерная мадэль крыясаўны cryoSpace –110

Крыясаўна CryoSpace

  1.  “Прылазнік”.
  2. Асноўная (працоўная) камера.
  3. Пульт кіравання.
  4. Рашоткі выпарніка для падачы халоднага асушанага паветра.
  5. Шматпластовая тэрма- і гукаізаляцыя.
  6. Спецыяльнае бяспечнае пакрыццё падлогі.
  7. Вокны візуальнага кантролю.
  8. Відэакамера.
  9. Аўдыёсувязь.
  10. Поручні бяспекі.

Тэхнічная характарыстыка cryoSpace –110

Агульны дызайн сістэмы
  • “прылазнік” і працоўная камера;
  • 3-каскадная халадзільная машына;
  • электрашафа;
  • вонкавы блок кандэнсатара;
  • пульт кіравання.

“Прылазнік” і працоўная камера ізаляваныя і з’яўляюцца памяшканнямі для паветраных крыяпрацэдур.

Паступленне сухога астуджанага паветра: рэгулюецца да максімальнай велічыні 0,5 м/с, вымяраецца ў сярэдзіне працоўнай камеры.

Тэмпература паветра ў працоўнай камеры падтрымліваецца і рэгулюецца вентыляцыяй.

Тэмпературны дыяпазон:

  1. працоўная камера — да –110°С;
  2. “прылазнік” — да –60°С.


Ровень шуму: каля 55dB (А), вымяраецца пры максімальнай хуткасці цыркуляцыі паветра на вышыні 1 м у цэнтры камеры.

3-каскадная халадзільная машына астуджае і падае ў крыякамеры звычайнае атмасфернае паветра з тэмпературай –60°C і –120°C.

Пульт кіравання змяшчае ўсе прылады маніторынгу і кантролю, а таксама ўсе электрычныя кампаненты. Сістэма кантролю гарантуе сталую тэмпературу або яе неабходную змену. Аперацыйны дысплей дазваляе ажыццяўляць усе дзеянні ў рэжыме, зручным для карыстальніка.

Тэхнічная характарыстыка КрыяСпэйс

 Памеры  Шырыня, с   Глыбіня, см
  Вышыня, см
 Нутраныя памеры
   працоўная камера
   працоўная камера з “прылазнікам”


200
200


200
200

200
200
 Вонкавыя памеры
   працоўная камера
420 240 250

Механічны дызайн

Сістэма зроблена з выкарыстаннем стабільных высокатэхналагічных матэрыялаў у форме злучаных разам элементаў.

Маюцца 4 крыніцы асвятлення (12 В), умацаваныя на столі, і дадатковая аварыйная крыніца асвятлення.

У працоўнай камеры знаходзяцца блокі, неабходныя для рэгулявання тэмпературы:

  • вентылятары;
  • тэмпературныя сэнсары;
  • цеплаабменнікі;
  • сігналізацыя.
Спецыфікацыя дызайну 

Працоўная камера

Нутраное пакрыццё камер Столі і сцены: пакрытыя пластыкам, афарбаваныя белай фарбай (RAL 9010)
Падлога Няслізкае пакрыццё з хром-нікелевых элементаў са спецыяльна тэставаным на “тэрмічную супраціўляльнасць” дывановым пакрыццём (10 мм)
Ізаляцыя  Сэндвіч-панэлі таўшчынёй 200 мм — без утрымання фтор¬вугляродаў
Сродкі арыентацыі Поручні на сценах у працоўнай камеры
Асвятленне  Лямпы 12 В, часткова на акумулятарным сілкаванні, таму незалежныя ад асноўнага сілкавання
Уваход у “прылазнік” Без прыступак, ровень усталёўваецца пры размяшчэнні на пляцоўцы
Уваходныя дзверы 100×190 см з шматпластовага ізаляцыйнага матэрыялу, абабітая тонкім аркушам металу, пакрытага пластыкам. Дзверы забяспечаныя цыліндрычным замком спецыяльнага профілю з функцыяй экстранага адкрыцця
Уваход у працоўную камеру Без прыступак
Акно для назірання Празрыстае вакно 40×60 см з сістэмай супраць пацення
Паветраная цыркуляцыя Вырабляецца праз упускные і выпускныя адтуліны
Халадзільная ўстаноўка Каскадная, c паветраным астуджэннем
Камунікацыя паміж камерай і вонкавым светам C помощью системы “Интерком”

 “Прылазник”

Элементы нутранога пакрыцця сцен Афарбаваныя белай фарбай (RAL 9010), тонкі аркуш металу з гальванічным пакрыццём
Падлога Няслізкае пакрыццё з хром-нікелевых элементаў з спецыяльна тэставаным на “тэрмічную супраціўляльнасць” дывановым пакрыццём (10 мм)
Уваходныя дзверы
ў “прылазнік”
 Тонкі аркуш металу 100×190 см, пакрыты пластыкам, з цыліндрычным замком спецыяльнага профілю і функцыяй экстранага адкрыцця
Акно для назірання 40×60 см

Агульныя патрабаванні да ўстаноўкі 

  • сухое памяшканне з добрай вентыляцыяй
  • нармальная тэмпература ў межах ад +15 да +35°С
  • максімальная вільготнасць паветра 75%

 Абсталяванне для гаранантавання бяспекі

Працоўная камера і “прылазнік”

  • прылада экстранага адкрыцця дзвярэй;
  • кнопка трывогі ўсярэдзіне камеры, сілкуецца батарэяй 12 В і незалежная ад асноўнай крыніцы сілкавання;
  • акно для назірання (гл. вышэй);
  • выключальнік бяспекі;
  • тэмпературны выключальнік бяспекі;
  • ціск у адпаведнасці з VGB 20;
  • экстранае асвятленне пры падзенні напругі, максімальны час 1 гадзіна;
  • таймер тэрапіі;
  • кнопка экстранага спынення на панэлі кантролю.


Дзеля бяспекі дзверы ў кожным разе могуць быць адчыненыя знутры нават тады, калі яны былі зачыненыя звонку. У дадатак да гэтага ёсць кнопка сігналізацыі, размешчаная побач з выхадам,— для падачы гукавога і бачнага сігналу.

Акно для візуальнага кантролю ў дзвярах або бакавой сцяне працоўнай камеры таксама служыць для павышэння ўзроўню бяспекі. Яно дае святла досыць, каб людзі маглі бяспечна перамяшчацца там і знайсці выхад нават пры адсутнасці штучнага асвятлення.

Акрамя гэтага, сістэма мае аварыйнае асвятленне працоўнай камеры.

Ніжэй пералічаныя рэкамендацыі, распрацаваныя TUV (тэстынгавая арганізацыя ў галіне бяспекі, Германія), у адпаведнасці з якімі эксплуатуецца ўстаноўка cryoSpace –110:

  • вышыня дзвярэй;
  • магчымасць адкрыцця дзвярэй знутры;
  • ровень шуму ніжэйшы за 70 dB (A);
  • ачыстка працоўнай камеры;
  • няслізкае падлогавае пакрыццё;
  • адсутнасць электрычных разетак усярэдзіне працоўнай камеры;
  • аперацыйныя інструкцыі;
  • мінімальныя суадносіны аб’ёмаў “прылазніка” і галоўнай камеры 1/3;
  • выключальнік для экстранага спынення;
  • дадатковае асвятленне ў выпадку аварыі асноўнага электрасілкавання.


Злучэнні

Электрычныя злучэнніНамінальная напруга: 380 В/50 Гц
Намінальная магутнасць: каля 25 кВт/63 А
Галоўны рубільнікІнтэграваны ў машынным блоку
Сцёк для кандэнсатуТрубавае злучэнне са сцёкам

Медыцынская характарыстыка крыясаўны cryoSpace –110

Універсальная ўстаноўка cryoSpace –110 прызначаная для агульнай і мясцовай крыятэрапіі — кароткачасовым экстрэмальным астуджэннем ўсёй паверхні цела накіраванымі струменямі сухога паветра з тэмпературай ад –60 да  120°С.

Крыятэрапія сёння належыць да не толькі самых перадавых, але і самых бяспечных актуальных медыцынскіх тэхналогій.

Прэвентыўны, лекавы, рэабілітацыйны эфекты астуджанага паветра дазваляюць паспяховага выкарыстоўваць cryoSpace –110 ва ўсіх буйных медыцынскіх, курортных, аздараўленчых цэнтрах.


Сферы ўжывання:

  • рэўматалогія;
  • дэрматалогія;
  • артапедыя;
  • геранталогія;
  • траўматалогія;
  • спартыўная медыцына;
  • псіхатэрапія;
  • экстрэмальная медыцына.

Супрацьпаказанні крыясаўны: парушэнні перыферыйнага кровазвароту (хвароба Рэйна, аблітэрацыйны эндартэрыіт), серпавата-клеткавая анемія, гіперадчувальнасць да халадовага фактару.

Вынікі крыяпрацэдураў:

  • зняцце вострага і хранічнага болю, запаленняў, ацёкаў, спазмаў;
  • рэгуляцыя цяглічнага (мускульнага) тонусу;
  • паляпшэнне рухальных функцый і абмену рэчываў;
  • памяншэнне ўжывання лекавых прэпаратаў;
  • умацаванне імунітэту;
  • аднаўленне рэгенерацыйных, рэпрадукцыйных функцый;
  • псіхафізічны трэнінг;
  • паляпшэнне самаадчування, амаладжэнне.

Перавагі cryoSpace –110:

  • стабільнасць і бесперапыннасць халадовага лячэбнага фактару;
  • адсутнасць градыенту тэмпературы ўздоўж цела і звязаных з гэтым пабочных эфектаў, ускладненняў (градыент тэмпературы ў адчыненай азотнай кабіне дасягае 160 градусаў: галава пры +20°С, тулава пры –140°С);
  • адсутнасць патрэбы ў расходных матэрыялах, акрамя электраэнергіі;
  • камфортнасць, аб’ектыўная і суб’ектыўная бяспека, экалагічнасць;
  • працэдуры не патрабуюць ніякай папярэдняй падрыхтоўкі і наступнага адпачынку пацыента;
  • поўная кантраляванасць, кіроўнасць; стандартная методыка;
  • адсутнасць узроставых, фізіялагічных, псіхалагічных абмежаванняў;
  • спалучальнасць з іншымі аздараўленчымі і фізіятэрапеўтычнымі працэдурамі;
  • еўрапейскі дызайн, мяккае асвятленне, спецыяльныя поручні і пакрыццё падлогі, музычнае суправаджэнне;
  • кошт валодання ў год для cryoSpace –110 не большы за 1% кошту ўстаноўкі (для азотнай кабіны — больш за 100%)

Камерцыйная характарыстыка крыясаўны cryoSpace –110

Устаноўка cryoSpace –110 не толькі сацыяльна значнае, але і эканамічна апраўданае ўкладанне грошай.

cryoSpace –110 — універсальная бяспечная аздараўленчая сістэма: няма ўзроставых, фізіялагічных, псіхалагічных, медыцынскіх абмежаванняў. Практычна ўсё насельніцтва нашай краіны — патэнцыйныя кліенты гэтай тэрапіі.

cryoSpace –110  — эканомная ўстаноўка, яна не патрабуе ніякіх расходных матэрыялаў (выкарыстоўваецца звычайнае атмасфернае паветра), акрамя электраэнергіі.

Крыятэрапеўтычныя сеансы ў крыясаўне кароткачасовыя (1–3 хвіліны), дазваляюць адначасова прыняць працэдуры 5 пацыентам-кліентам, не патрабуюць папярэдняй падрыхтоўкі ні кліента, ні ўстаноўкі, што забяспечвае не параўнальную з усімі іншымі сродкамі велізарную прапускную здольнасць.

Эксклюзіўнасць, камфортнасць крыясеансаў, якія праводзяцца на ўсталёўцы, безумоўна, павышаюць камерцыйную вартасць устаноўкі  cryoSpace –110.

Магутнасць комплексу cryoSpace –110, прыкметны тэрапеўтычны эфект ужо пасля некалькіх сеансаў, унікальнасць прапанаваных працэдур даюць магчымасць задаволіць разнастайныя патрэбы.

Крыясаўна cryoSpace −110 у санаторыі «Лясное» КДБ РБ