Пра кампанію

Багдановіч Вацлаў Пятровіч

Багдановіч Вацлаў Пятровіч, дырэктар  НВК «Тэхналогія»


Навукова-вытворчая кампанія   «Тэхналогія» дзейнічае на рынку ад 1988 года. Гэта недзяржаўная арганізацыя, якая накіроўвае сваю дзейнасць на стварэнне ў Беларусі рынкавых дачыненняў і грамадзянскай супольнасці.

Интербизнесцентр НВК «Тэхналогія» з'яўляецца адным з заснавальнікаў камерцыйнага холдынгу IBC Group (http://www.ibc.by).

Асноўныя кірункі дзейнасці — сувенірная прадукцыя, кнігавыдавецкая (выданне навуковай, навукова-папулярнай, даведкавай, навучальнай, вытворча-практычнай, мастацкай і рэкламнай літаратуры на мовах свету) і паліграфічная (выпуск кніг, брашур, бланкаў, візітовак, буклетаў, праспектаў, грамат), продаж вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі, аптовы гандаль.

Фірмовы знак «Тэхналогіі» створаны на аснове старадаўняй гравюры «Крылаты цмок» (з трактата беларускага навукоўца XVII стагоддзя Казіміра Семяновіча, вядомага сваімі вынаходкамі ў галіне ракетнай тэхнікі, артылерыі, піратэхнікі, адна з якіх — канструкцыя шматступеневай ракеты.

Выкарыстанне гэтай гравюры «Тэхналогія» сімвалізуе пераемнасць традыцый нацыянальнай навукі, вытворчасці і беларускага кнігавыдання.

 НПК Тэхналогія