Карта сайта   Кантакты     Русский      English      Français      Deutsch 
  
Выдавецтва
  
Галоўная arrow Выдавецтва arrow Бібліятэчка arrow Навукова-папулярныя выданні     
Бібліятэчка arrow Навукова-папулярныя выданні

Вынікі 1 - 23 з 23
* Кнігі, пазначаныя зорачкамі, Вы яшчэ можаце набыць.

Арлоў У., Татарнікаў П.
Айчына. Маляўнічая гісторыя. У 2 ч. Частка 1: Ад Рагнеды да Касцюшкі
Айчына. Маляўнічая гісторыя. У 2 ч. Частка 1: Ад Рагнеды да Касцюшкі [2016] Навукова-папулярныя выданні

Гэтая кніга — для кожнай беларускай сям’і. Яна адрасаваная найперш дзецям і падлеткам, але прачытаць яе будзе карысна і дарослым: бацькам, дзядулям і бабулям, настаўнікам. Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі.

Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя.

 
 
Крывальцэвіч Р.
Блізкі свет: хатні слоўнік-успамін
Блізкі свет: хатні слоўнік-успамін [2016] Навукова-папулярныя выданні
Гэта своеасаблівая кніга сямейнай памяці. Праз пададзеныя словы, фразы, прыказкі і прымаўкі, якія часта ўжываліся ў сямейным асяроддзі, аўтарка хацела пакінуць удзячны ўспамін пра бацькоў.
 
 
Лёсік Я.
Літва-Беларусь: гістарычныя выведы / прадм. Зьмітра Санько, паслясл. Алеся Жлуткі*
Літва-Беларусь: гістарычныя выведы / прадм. Зьмітра Санько, паслясл. Алеся Жлуткі [2016] Навукова-папулярныя выданні
Увазе чытачоў прапануецца напісаная ў 1921 г. праца вядомага беларускага навукоўца Язэпа Лёсіка, прысвечаная гісторыі этноніма літва і пытанню этнічнай прыналежнасці старажытных ліцьвіноў. Пасляслоўе змяшчае крытычны агляд розных версій – ад сярэднявечных да сучасных, што спрабуюць развязаць гэтую загадку. У дадатку – артыкул Я. Люціча-Воўка 1949 г., які наўпрост датычыць тэмы Лёсікавай працы.
Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
Кошт: 15000 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Санько З.
Асобы, якія тварылі гісторыю *
Асобы, якія тварылі гісторыю [2015] Навукова-папулярныя выданні

 2-е выд.

На 16 старонках кнігі яе аўтар сцісла пераказвае гісторыю краіны за тысячу гадоў. Акцэнт робіцца на асобах, якія гэту гісторыю стваралі, ад Рагвалода да Пазняка. Выкладзеных звестак дастаткова для самай пачатковай адукацыі беларуса.

Кошт: 7800 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Клэпгэм Э.
Правы чалавека: вельмі кароткія ўводзіны
Правы чалавека: вельмі кароткія ўводзіны [2013] Навукова-папулярныя выданні
Кніга прысвечана разгляду зместу правоў чалавека ў розных сферах – права на жыццё, на ахову здароўя, на харчаванне, на жытло, на свабоду слова, на недатыкальнасць прыватнага жыцця ды інш. Паказваецца гісторыя развіцця ідэяў аб правах чалавека, а таксама разглядаюцца праблемы, якія існуюць у справе іх рэалізацыі ў сучасным свеце.
Для шырокага кола чытачоў.
 
 
Рада У.
Галасы Панямоння: гісторыя, культура, лёсы аднаго еўрапейскага абшару
Галасы Панямоння: гісторыя, культура, лёсы аднаго еўрапейскага абшару [2011] Навукова-папулярныя выданні
Кніга нямецкага публіцыста і гісторыка культуры Увэ Рады запрашае ў захапляльнае падарожжа ўздоўж адной еўрапейскай ракі – ад старажытнасці да нашых дзён. Нёман, Немэн, Нямунас, Мэмэль, Неман… Рака, якую перацінаюць межы, якая сама нярэдка была мяжой. Паўсюль на Нёмане сёння адбываюцца пошукі слядоў ужо не “ўласнай” долі ў гісторыі, а еўрапейскай культурнай еднасці. Ці здолее Нёман стаць сапраўды еўрапейскай ракой, ці з’яднае яго новы погляд на гісторыю краю? Адказаць на гэтае пытанне пакуль што нялёгка.
Для ўсіх, хто цікавіцца еўрапейскай і айчыннай гісторыяй і культурай.
 
 
Чарняўская А.
Дзіцячае права: кніга для непаўналетніх
Дзіцячае права: кніга для непаўналетніх [2010] Навукова-папулярныя выданні
У брашуры змешчаная інфармацыя пра асноўныя юрыдычныя правы, адказнасць і абавязкі непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Матэрыял у кнізе падзелены на блокі, кожны з якіх прысвечаны асобнай галіне права: сямейнаму, працоўнаму, адміністрацыйнаму, крымінальнаму і крымінальна-працэсуальнаму заканадаўству.
Для непаўналетніх. Выданне можа быць карыснае сацыяльным педагогам, класным кіраўнікам ды іншым настаўнікам у часе правядзення заняткаў на прававую тэматыку.
 
 
Чарняўская А.
Правы непаўналетніх: кніга для дарослых
Правы непаўналетніх: кніга для дарослых [2010] Навукова-папулярныя выданні
У брашуры асветленыя асобныя палажэнні цывільнага (грамадзянскага), працоўнага, сямейнага, адміністрацыйнага, крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, якое адлюстроўвае правы, адказнасць і абавязкі непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь.
Кніга будзе карысная ўсім дарослым — бацькам і спецыялістам, — якія імкнуцца дапамагчы дзецям вырасці законапаслухмянымі грамадзянамі сваёй краіны або жадаюць самастойна абараніць дзіця, якое трапіла ў цяжкую жыццёвую сітуацыю.
 
 
Ліхадзедаў У.
Беларусь і мусульманскі свет
Беларусь і мусульманскі свет [2010] Навукова-папулярныя выданні

 Image

Выданне прысвечана гісторыі гандлёвых і культурных сувязяў Беларусі і мусульманскага свету. Асаблівая ўвага аддадзена супольнасці беларускіх татараў, якія даўно інтэграваліся ў нашае грамадства, іх культуры і звычаям. Адзначаны ўклад навукоўцаў-беларусаў ва ўсходазнаўства. Кніга багата ілюстравана рэпрадукцыямі старадаўніх паштовак з калекцыі У. Ліхадзедава і сучаснымі здымкамі аўтара.

На арабскай, беларускай, англійскай, рускай мовах.
Для шырокага кола чытачоў.

 
 
Варонін В.
Князь Юрай Лынгвеневіч Мсціслаўскі: Гістарычны партрэт*
Князь Юрай Лынгвеневіч Мсціслаўскі: Гістарычны партрэт [2010] Навукова-папулярныя выданні
Кніга прысвечана малавядомай постаці айчыннай гісторыі XV стагоддзя. Унук Альгерда і Дзмітрыя Данскога, Юрай Мсціслаўскі ўваходзіў у кола найвышэйшай знаці Усходняй Еўропы, браў удзел у многіх важных падзеях сваёй эпохі. У працы закрануты шэраг актуальных пытанняў царкоўнай гісторыі, сярод якіх праблема ўзаемадачыненняў праваслаўнай і каталіцкай канфесій, лёс Фларэнтыйскай вуніі на ўсходнеславянскіх землях. Асаблівая ўвага аддадзена Мсціслаўскаму княству – вотчыннаму ўла­данню Юр’я. Кніга змяшчае дакументальны да­датак і ілюстрацыйны матэрыял.
Для спецыялістаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Сярэднявечча.
Кошт: 9990 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Ліхадзедаў У.
Юльюш Славацкі на паштоўках канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя*
Юльюш Славацкі на паштоўках канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя [2009] Навукова-папулярныя выданні
На рэпрадукцыях старых паштовак адлюстраваны жыццёвы і творчы шлях Юльюша Славацкага (1809–1849). Асаблівая ўвага аддадзена сувязі яго з Беларуссю. Кніга змяшчае пераклад на беларускую мову аднаго з ранніх твораў – трагедыі «Міндоўг, кароль літоўскі». Выданне прымеркаванае да 200-годдзя славутаг польскага паэта.
Кошт: 30960 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Лярскі П.А.
Прырода Магілёўскай вобласці / П.А.Лярскі*
Прырода Магілёўскай вобласці / П.А.Лярскі [2005] Навукова-папулярныя выданні
Ад ведаў — да любові, ад любові — да дзеяння па ахове і памнажэнні багаццяў нашага Вялікага дому — прыроды! Гэтая кніга для тых, хто хоча глыбей пазнаць родную прыроду, каму не абыякавы яе лёс. Чытачы даведаюцца пра ўсе кампаненты прыроды Магілёўскай вобласці: пра горныя пароды, на якіх размясцілася Магілёўшчына, разам з аўтарам паназіраюць за формамі яе зямной паверхні, атрымаюць цікавыя звесткі пра надвор'е і клімат, рэкі, азёры, вадасховішчы, глебу, пра бясконца разнастайны свет жывёл гэтага кутка Беларусі. У апошніх раздзелах разгледжаны пытанні раздзялення тэрыторыі вобласці на прыродныя комплексы і экалагічныя праблемы.
Кніга можа быць карысная для шырокага кола чытачоў — настаўнікаў, студэнтаў, вучняў старэйшых класаў.
Кошт: 13105 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Гарай Л.
Наш футбол: Радости и печали любимой игры*
Наш футбол: Радости и печали любимой игры [2003] Навукова-папулярныя выданні
В книге описываются самые яркие страницы из истории белорусского футбола с 1978 по 1991 год. Работая почти 20 лет в коллективе минского «Динамо», автор в доступной широкому кругу читателей форме рассказывает о футбольной жизни этой команды. Книга содержит интересную информацию как об отдельных игроках минского «Динамо», так и о победах, поражениях, удачах и трудностях всего коллектива. Много внимания уделяется событиям мирового футбола, участниками которых были белорусские футболисты. Книга богато иллюстрирована.
Будет интересна любителям футбола, а также всем, кто интересуется спортивной жизнью Беларуси.
Кошт: 11000 руб. (з ПДВ 20%)
 
 

Маладая жанчына ў небяспецы / Пад рэд. Б.Леві*
Маладая жанчына ў небяспецы / Пад рэд. Б.Леві [2003] Навукова-папулярныя выданні
Упершыню ў нашай краіне выдаецца кніга пра адну з самых «схаваных» праблем сучаснага грамадства — насілле ў любоўных узаемадачыненнях маладых людзей. У гэтым зборніку, падрыхтаваным вядомай амэрыканскай даследніцай, разглядаюцца прычыны жорсткасці і ўсёдаравальнасці ў моладзевым асяроддзі, прапануюцца спосабы, як вырваць чалавека з ланцугоў насілля, як вывесці яго ў добры і прыгожы свет.
Адрасуецца дзяўчатам падлеткавага ўзросту. Будзе карысная таксама педагогам сярэдняй школы, юрыстам, якія спецыялізуюцца ў галіне сямейна-шлюбных дачыненняў, і навукоўцам, што займаюцца гендэрнымі праблемамі.
Кошт: 2008 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Майлз Р.
Жаночая гісторыя свету / Разалінда Майлз*
Жаночая гісторыя свету / Разалінда Майлз [2006] Навукова-папулярныя выданні
Гэтая кніга — спроба паглядзець на гісторыю патрыярхальнага грамадства вачыма жанчыны. Спроба небесстаронняя, але цікавая і арыгінальная. Паказваецца ўклад жанчын у развіццё чалавецтва, іх значныя здабыткі ў кожным абсягу жыцця. Аўтарка падае мноства разнастайных фактаў з розных культур свету, сабраных паўсюль, дзе яна магла выявіць сваё жаночае ўменне збіральніцы. Кніга карысная тым, што дапамагае скарэктаваць шмат якія нашы традыцыйныя ўяўленні.
Для шырокага кола чытачоў.
Кошт: 6610 руб. (з ПДВ 20%)
 
 

Геаграфія Круглянскага раёна / М.А.Бяляеў, А.М.Бяляева, І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха
Геаграфія Круглянскага раёна / М.А.Бяляеў, А.М.Бяляева, І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха [2004] Навукова-папулярныя выданні
Гэта першае комплекснае геаграфічнае апісанне Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Складаецца з дзвюх частак. У першай — падрабязная агульная фізічна-геаграфічная характарыстыка раёна. Асаблівая ўвага аддадзена экалагічнаму стану тэрыторыі. Зроблены аналіз дынамікі насельніцтва за амаль 80-гадовы перыяд, ахарактарызаваны сучасны стан народнай гаспадаркі. Другая частка ўяўляе сабой геаграфічна-статыстычны слоўнік, у якім сабраны паўтары тысячы назваў геаграфічных аб'ектаў і які з'яўляецца своеасаблівым помнікам тапонімаў раёна на пачатак ХХІ стагоддзя.
Кніга будзе карыснай для ўсіх, хто любіць і вывучае геаграфію роднага краю.
 
 
Ермишин А.П.
Генетически модифицированные организмы: мифы и реальность
Генетически модифицированные организмы: мифы и реальность [2004] Навукова-папулярныя выданні
В книге сделана попытка познакомить читателя с достижениями современной биотехнологии, связанными с получением генетически модифицированных организмов (ГМО), и отличием этих организмов от созданных с помощью традиционной селекции. Рассматриваются потенциальные риски для здоровья человека и окружающей среды, вызванные использованием генно-инженерных организмов, и меры, направленные на устранение этих рисков. Изложенная в книге объективная информация поможет читателю сформировать собственное представление о генно-инженерных организмах и сделать осознанный выбор по отношению к генетической инженерии и ГМО как одному из наиболее выдающихся научных достижений последних десятилетий.
Для широкого круга читателей.
 
 
Давыденко О.Г.
Соя для умеренного климата / О.Г. Давыденко, Д.В. Голоенко, В.Е. Розенцвейг
Соя для умеренного климата / О.Г. Давыденко, Д.В. Голоенко, В.Е. Розенцвейг [2004] Навукова-папулярныя выданні
В книге содержится общая информация о культуре сои, раскрывается ее значение в мировой экономике. Приводятся сведения об истории возделывания и селекции сои в Беларуси. Увлекательно описана работа ученых по адаптации ее к умеренному климату. Даются рекомендации по технологии возделывания сои и применению средств защиты. Авторы приводят объективные научные данные по проблеме использования генетически модифицированной сои и продуктов из нее.
Для селекционеров, агрономов, преподавателей и студентов вузов соответствующего профиля, а также всех интересующихся этой новой культурой и возможностями ее использования.
 
 
Ліхадзедаў У.
Мінск – падарожжа ў часе*
Мінск – падарожжа ў часе [2008] Навукова-папулярныя выданні
Адметная асаблівасць гэтай кнігі, прысвечанай беларускай сталіцы, у тым, што выявы старадаўніх паштовак суправаджаюцца сучаснымі здымкамі. І, такім чынам, кожны можа параўнаць, як выглядаў той ці іншы куток Мінска – дом, вуліца, квартал – напрыклад, 100 гадоў таму і як выглядае сёння.
Кошт: 76560 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Ліхадзедаў У.
Беларусь праз фотааб'ектыў гямецкага салдата. 1915–1918 гг.*
Беларусь праз фотааб'ектыў гямецкага салдата. 1915–1918 гг. [2008] Навукова-папулярныя выданні
Кніга змяшчае рэпрадукцыі амаль чатырох з паловай сотняў нямецкіх фотапаштовак перыяду Першай сусветнай выйны са збораў вядомага калекцыянера і краязнаўца У. Ліхадзедава. На іх – выявы беларускіх гарадоў і мястэчак, жыццё і побыт насельніцтва, прыродныя і архітэктурныя пейзажы, сцэны вайсковага быту. Шмат якія асаблівасці, дэталі той рэчаіснасці нідзе болей не зафіксаваныя, што робіць гэтыя паштоўкі ўнікальнымі дакументамі свайго часу. Асноўная маса іх публікуецца ўпершыню.
Кошт: 74400 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Ліхадзедаў У.
Адам Міцкевіч на паштоўках канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя*
Адам Міцкевіч на паштоўках канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя [2008] Навукова-папулярныя выданні
Гэты альбом – унікальная культурная з'ява. Тут упершыню на чатырохстах старых паштоўках адлюстраваныя жыццё і творчасць Адама Міцкевіча, ураджэнца беларускай зямлі, геніяльнага польскага паэта, славы і гонару ўсяго чалавецтва. У аснове кнігі – найбагацейшы збор паштовак вядомага беларускага калекцыянера У. Ліхадзедава.
Кошт: 85709 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Лярскі П.
Выбраныя навукова-педагагічныя працы.*
Выбраныя навукова-педагагічныя працы. [2008] Навукова-папулярныя выданні
У кнігу ўвайшлі біяграфічна-бібліяграфічныя матэрыялы (фрагменты аўтабіяграфіі, поўная бібліяграфія навуковых і педагагічных прац) і выбраныя навукова-педагагічныя працы, якія не страцілі сваёй актуальнасці, могуць быць выкарыстаныя ў навучальным працэсе, пры правядзеньні навуковых даследаванняў, з’яўляюцца пэўным укладам у развіццё навукі і педагогікі.
Кніга адрасуецца студэнтам педагагічных, гістарычных і геаграфічных спецыяльнасцяў ВНУ, настаўнікам прыродазнаўства, гісторыі, геаграфіі, біялогіі, краязнаўцам, экскурсаводам, эколагам, аматарам прыроды.
Кошт: 13440 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Марозаў А.І.
Зямля Бялыніцкая: гістарычна-краязнаўчы агляд
Зямля Бялыніцкая: гістарычна-краязнаўчы агляд [2004] Навукова-папулярныя выданні
Гэтая кніга — свайго кшталту “падручнік” па гісторыі. На старонках кнігі апавядаецца пра сацыяльна-эканамічнае развіццё Бялыніцкага краю на працягу стагоддзяў, змаганне бялынічан з шматлікімі захопнікамі, пра культурнае жыццё, пералічаны імёны знакамітых землякоў, славутыя мясціны і помнікі. Кнігу можна выкарыстоўваць на занятках у краязнаўчых гуртках, на ўроках гісторыі.
Для краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гістарычным лёсам нашай зямлі.
 
 
<< [Першая] < [Папярэдняя] 1 [Наступная] > [Апошняя] >>
Паказваць па: . Вынікі 1 - 23 з 23
Уверх

Замова
Загрузіь прайс (xls)
Прайс-ліст

alt

 
Адрас:   
19, вул. Ляўкова, 220007, Мінск,   
Беларусь   

Тэлефон/факс:   

(+375 17) 2560890,   
2190745, 2131982,   
2190515, 3271940    
E-mail: Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script