Карта сайта   Кантакты     Русский      English      Français      Deutsch 
  
Выдавецтва
  
Галоўная arrow Выдавецтва arrow Бібліятэчка arrow Літаратурна-мастацкія выданні     
Бібліятэчка arrow Літаратурна-мастацкія выданні

Вынікі 1 - 15 з 15
* Кнігі, пазначаныя зорачкамі, Вы яшчэ можаце набыць.

уклад. Сагановіч Л.
Тэатр Сержука Вітушкі*
Тэатр Сержука Вітушкі [2014] Літаратурна-мастацкія выданні

Кніга складаецца з дзвюх частак. Першая задумвалася аўтарам як сцэнар мультфільма з разлікам на самых маленькіх гледачоў. Сюжэты гэтага «Тэатра на далонях» не толькі забаўляюць, але і навучаюць – развіваюць кемлівасць, фантазію і спрыт у пальцах. Другая частка, «Піраміды», – гэта п'есы Сержука Вітушкі паводле беларускіх, рускіх і англійскіх казак. Аўтар «гуляе ў казкі», як у пірамідкі-складанкі: вядомыя байкі, жарты, песні нанізвае адну за адной, а ў канцы кожнай п'есы прыхоўвае нейкі сакрэт, які павінны адшукаць дзеці.

Адрасуецца бацькам, выхавальнікам, а таксама ўдзельнікам дзіцячых тэатральных гурткоў.

Кошт: 79920 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Махнач М.
Доўгая дарога да свабоды*
Доўгая дарога да свабоды [2014] Літаратурна-мастацкія выданні

Гэтая кніга сваім сюжэтам нагадвае авантурны раман. Беларускі хлопец з Валожына, мабілізаваны ў 1941 годзе на лесараспрацоўкі ў Карэлію, прайшоўшы шмат выпрабаванняў, трапляе па нейкім часе — праз Сярэднюю Азію, Блізкі Усход, Афрыку і Апеніны — у Брытанію, а потым у Амерыку… Але гэта не мастацкая выдумка. Гэта праўдзівы жыццяпіс удзельніка Другой сусветнай вайны на заходнім тэатры ваенных дзеянняў. Бліскучая памяць аўтара ўзнаўляе мноства фактаў, імёнаў, лічбаў, трапных назіранняў. У дадатку да кнігі — не менш змястоўныя ўспаміны яго сястры, Валянціны Махнач-Слабодчыкавай, і выбранае ліставанне.

Для шырокага кола чытачоў.

Кошт: 59760 руб. (з ПДВ 20%)
 
 

Званы старое казкі: вершы да вакальных цыклаў кампазітараў ХІХ ст.*
Званы старое казкі: вершы да вакальных цыклаў кампазітараў ХІХ ст. [2011] Літаратурна-мастацкія выданні
Зборнік змяшчае вершы да дванаццаці вакальных цыклаў, якія ўвайшлі ў залаты фонд сусветнай музычнай культуры. Іх аўтары – Людвіг ван Бэтховэн, Антон Радзівіл, Франц Шубэрт, Робэрт Шуман, Рыхард Вагнэр, Ёганс Брамс і Густаў Мале.
Перакладзеныя Васілём Сёмухам на нашую мову, гэтыя тэксты значна пашыраць рэпертуар выканаўцаў-спевакоў і паслужаць папулярызацыі музычных шэдэўраў эпохі рамантызму.
Кошт: 24660 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Гарэцкі Р.
Лісты жыцця і кахання *
Лісты жыцця і кахання [2013] Літаратурна-мастацкія выданні
Кніга прысвечана жыццю і вялікаму пачуццю кахання Гаўрылы Гарэцкага (вядомага беларускага эканаміста, дэмографа, геолага, географа, археолага, грамадскага дзеяча, акадэміка Акадэміі навук Беларусі) і яго жонкі Ларысы Парфяновіч-Гарэцкай, што асвятляецца галоўным чынам праз іх багатае ліставанне. Лісты падаюцца з захаваннем граматычных і арфаграфічных асаблівасцяў арыгіналаў.
Для ўсіх, хто цікавіцца жыццём і драматычным лёсам беларускай інтэлігенцыі ў XX стагоддзі.
Кошт: 30000 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Панізьнік С.
Нас — многа! : Гадоў увершаваныя радкі
Нас — многа! : Гадоў увершаваныя радкі [2012] Літаратурна-мастацкія выданні
Аўтар кнігі вось ужо больш за 50 гадоў сваёй даследніцкай дзейнасцю і стваральнай працай шчыра служыць Бацькаўшчыне, землякам.
Гэты зборнік змяшчае вершы, прысвечаныя Радзіме, блізкім, сябрам і калегам. Творы прасякнуты любоўю да роднай зямлі, павагай да продкаў, перажываннем за лёс Айчыны. Творца гаворыць з чытачом пра тое, што хвалюе-непакоіць у сённяшняй існасці, і спадзяецца на яго суперажыванне.
 
 
Путырский Л. А., Путырский Ю. Л.
Удар молнии: истории болезни пациенток, которые так хотели жить...*
Удар молнии: истории болезни пациенток, которые так хотели жить... [2012] Літаратурна-мастацкія выданні
В книге собраны рассказы, основанные на реальных событиях  из жизни пациенток онкологической клиники. Творчески перерабо-танные авторами и представленные в литературной форме истории перемежаются  стихами,  воспевающими  непреходящую  ценность теплых человеческих взаимоотношений. Книга учит ценить жизнь, быть внимательным не только к близким, но и к себе, призывает при-слушиваться к своему телу и не повторять чужих ошибок.
Для широкого круга читателей.
Кошт: 34560 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
O’Meara L.
Nuclear Families: Living in a meltdown situation
Nuclear Families: Living in a meltdown situation [2006] Літаратурна-мастацкія выданні
Гэтая кніга — пра жыццё людзей, якіх накрыла сваім змрочным крылом Чарнобыльская трагедыя. Пра разбурэнне людскіх дачыненняў і надзею. Пра каханне, якога не адолее нават знішчальная ядзерная катастрофа.
 
 
Карыцька С.
Зачараваны родным краем: Зборнік вершаў
Зачараваны родным краем: Зборнік вершаў [2010] Літаратурна-мастацкія выданні
Зборнік змяшчае вершы, прысвечаныя Радзіме, блізкім, сябрам і калегам. Творы прасякнутыя любоўю да Бацькаўшчыны, павагай да продкаў, перажываннем за дарагіх людзей. Аўтар шчыра гаворыць з чытачом пра тое, што набалела, што хвалюе, і спадзяецца на яго разуменне.
Для шырокага кола чытачоў.
 
 

Добрыя вершы: Беларуская вершаванка-запамінанка для дзяцей. У 3 т. Т. 1. Побач з намі на Зямлі (жывёльны сьвет) / Уклад. А.Мінкін*
Добрыя вершы: Беларуская вершаванка-запамінанка для дзяцей. У 3 т. Т. 1. Побач з намі на Зямлі (жывёльны сьвет) / Уклад. А.Мінкін [2005] Літаратурна-мастацкія выданні
«Побач з намі на Зямлі» — першы том беларускай вершаванкі-запамінанкі для дзяцей «Добрыя вершы». "Запамінанкай яна называецца таму, што ўсе творы ў вершаванцы прызначаныя для завучваньня на памяць. Том, які вы трымаеце ў руках, цалкам прысьвечаны жывёльнаму сьвету Беларусі. Да друку рыхтуюцца яшчэ два тамы вершаванкі: другі том будзе прысьвечаны прыродзе й расьліннаму сьвету, трэці — сьвету чалавека, дзіцяці.
Кошт: 16068 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Гучок Я.
На патрэбу душы: З разарванага круга вершаў розных гадоў*
На патрэбу душы: З разарванага круга вершаў розных гадоў [2004] Літаратурна-мастацкія выданні
Кніга змяшчае некаторыя з лірычных вершаў філасофскага, пейзажнага, любоўнага, патрыятычнага і іншага пісьма розных гадоў.
Кошт: 2827 руб. (з ПДВ 20%)
 
 

Гімн жыццю: Вершы паэтаў Кругляншчыны*
Гімн жыццю: Вершы паэтаў Кругляншчыны [2003] Літаратурна-мастацкія выданні
Зборнік складаюць вершы паэтаў Круглянскага раёна. Каханне, любоў да свайго краю і вялікай Бацькаўшчыны, замілаванне роднай прыродай, асэнсаванне месца чалавека ў свеце, успаміны маленства — вось тэмы іх творчасці.
Для аматараў паэзіі.
Кошт: 1346 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Шыдлоўскі В.
Рысы майго пакалення*
Рысы майго пакалення [2001] Літаратурна-мастацкія выданні
Гэтая кніга — спроба гістарычнага даследвання наступстваў таталітарнага рэжыму, заснаваная ў значнай ступені на асабістым жыццёвым досведзе аўтара — ахвяры гэтага рэжыму. Вячаслаў Шыдлоўскі (1913-1997) паказвае месца чалавека ў гэтай сістэме, яе ўплыў на грамадскую думку. Аўтар уздымае праблему маральнага выбару ў тых абставінах, захавання сваёй годнасці, чалавечых якасцяў, што гучыць са старонак кнігі як запавет аўтара нашчадкам.
Для шырокага кола зацікаўленых чытачоў.
Кошт: 2154 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Гілевіч Н.
Сказ пра Лысую гару: У апош. аўт. рэд.
Сказ пра Лысую гару: У апош. аўт. рэд. [2003] Літаратурна-мастацкія выданні
Паэма народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «Сказ пра Лысую гару» больш за 30 гадоў існавала як твор Францішка Ведзьмака-Лысагорскага. Дзякуючы яркім сатырычным і гратэскавым фарбам яна набыла ў Беларусі незвычайную папулярнасць, стала, бадай, першым паэтычным бэстсэлерам. Цяпер паэма ўпершыню выйшла ў свет пад сапраўдным імем аўтара.
 
 
Гілевіч Н.
...І плямы на табе няма: Лірычны раман
...І плямы на табе няма: Лірычны раман [2003] Літаратурна-мастацкія выданні
Кніга лірыкі Ніла Гілевіча аб'ядноўвае вершы адной тэмы, напісаныя за паўстагоддзя: першы — у 1953 годзе, апошні — у 2003 годзе.
 
 
Цімінская М.
На струнах маёй душы: Зборнік вершаў / Марыя Цімінская
На струнах маёй душы: Зборнік вершаў / Марыя Цімінская [2005] Літаратурна-мастацкія выданні
У першым зборніку вершаў Марыі Цімінскай адлюстраваны яе няпросты жыццёвы лёс, боль і радасць, каханне і смутак, замілаванне і любоў да роднае зямлі — шчырыя пачуцці сэрца, якому так хочацца цеплыні…
Для аматараў паэзіі.
 
 
<< [Першая] < [Папярэдняя] 1 [Наступная] > [Апошняя] >>
Паказваць па: . Вынікі 1 - 15 з 15
Уверх

Замова
Загрузіь прайс (xls)
Прайс-ліст

alt

 
Адрас:   
19, вул. Ляўкова, 220007, Мінск,   
Беларусь   

Тэлефон/факс:   

(+375 17) 2560890,   
2190745, 2131982,   
2190515, 3271940    
E-mail: Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script