Кніга — ідэйны працяг серыі кніг перакладаў Эды, якая ўтрымлівае творы, перакладзеныя з шасці моваў: шведскай, дацкай, нарвежскай, фарэрскай, ісландскай і норн, якія суправаджаюцца арыгінальнымі тэкстамі.
Знакамітая гісторыя пра падарожжа Дароты ў Смарагдавы горад — з’явілася на роднай мове дзякуючы бліскучаму перакладу з англійскай Сержа Мядзведзева.Кніга адметная ўнікальнымі казачнымі ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік, якія перанясуць вас, дарагія чытачы, у свет прыгодаў і незвычайных падзей. Спяшайцеся перадзамовіць па традыцыйным акцыйным кошце!
Гісторыя пра дыназаўра Джа, які збіраў дзівосныя рэчы: пёркі, ракавінкі, камяні. Ён жыў у спакоі, але аднойчы на ягоным востраве з’явіліся монстры. Яны выгналі карэнных жыхароў з родных мясцін, але Джа не з тых, хто будзе сядзець склаўшы лапкі. Што ён будзе рабіць з гэтым? Прачытайце пра гэта ў кнізе “Джа. Легенда аб забраным сэрцы”.
Яшчэ адна кніга скандынаўскай паэзіі “Эда” ў бліскучых перакладах Яўгена Папакуля — ужо ў наяўнасці! Дадайце да замовы і томік “Песень пра герояў” і атрымайце зніжку па прамакодзе ЭДА2023
Для тых, хто любіць разнастайнасць — тры календары ад “Тэхналогіі” ўжо тут! Здымкі з беларускімі жывёламі ці гарадскія пейзажы? А можа, постар з трамваем? Выбірайце і замаўляйце з дастаўкай па Беларусі і свеце!