Карта сайта   Кантакты     Русский      English      Français      Deutsch 
  
Выдавецтва
  
Галоўная arrow Выдавецтва arrow Бібліятэчка     
Бібліятэчка

Вынікі 91 - 120 з 297
* Кнігі, пазначаныя зорачкамі, Вы яшчэ можаце набыць.


Архитектурное образование: глобальные тенденции и региональные традиции: Сборник научных статей
Архитектурное образование: глобальные тенденции и региональные традиции: Сборник научных статей [2002] Навуковыя выданні
В статьях отражены актуальные аспекты развития высшего архтектурного образования в современных условиях с учетом глобальных тенденций, связанных с усилением процессов интеграции, унификации и специализации, и необходимости сохранения, развития и распространения ценного опыта и традиций, накопленных в различных регионах.
Сборник рассчитан на специалистов, преподавателей, научных работников и практиков, связанных с профессиональной подготовкой архитекторов.
 
 

Хроніка Убарцкага Палесся / Аўтар-уклад. А.І.Атнагулаў; Навук. рэд. В.Л.Насевіч
Хроніка Убарцкага Палесся / Аўтар-уклад. А.І.Атнагулаў; Навук. рэд. В.Л.Насевіч [2001] Навуковыя выданні
Збор археалагічных, геаграфічных, гістарычных, тапанімічных, эканамічных, этнаграфічных і іншых звестак пачынаючы са старажытных часоў пра самабытны, адметны куток Палесся — Лельчыцкі раён Гомельскай вобласці Беларусі, пра заняткі і звычаі тутэйшых жыхароў. У храналагічнай паслядоўнасці выкладзены найважнейшыя факты і падзеі гісторыі краю. Змешчаны архіўныя дакументы, карты, фотаздымкі, ілюстрацыі. Некаторыя звесткі публікуюцца ўпершыню.
Выданне разлічана на краязнаўцаў, а таксама на ўсіх, хто цікавіцца мінулым нашай Бацькаўшчыны.
 
 
Лабачэўская В.А.
Захавальнік Палескага музея Дзмітрый Георгіеўскі: Да 75-годдзя адкрыцця музея ў Пінску
Захавальнік Палескага музея Дзмітрый Георгіеўскі: Да 75-годдзя адкрыцця музея ў Пінску [2001] Навуковыя выданні
На падставе ўпершыню адшуканых архіўных звестак прасочаны асноўныя этапы стварэння і дзейнасці музея да пачатку Вялікай Айчыннай вайны і неад'емны ад гісторыі музея лёс яго захавальніка, які стаў ахвярай сталінскага рэжыму. Выданне ілюстравана фотаздымкамі са збору Дзяржаўнага музея Беларускага Палесся.
Адрасуецца краязнаўцам, даследчыкам Палесся, музейным супрацоўнікам, студэнтам аддзяленняў музеязнаўства, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
 
 
Федоров Н.И., Сарнацкий В.В.
Особенности формирования еловых лесов Беларуси в связи с их периодическим массовым усыханием
Особенности формирования еловых лесов Беларуси в связи с их периодическим массовым усыханием [2001] Навуковыя выданні
В монографии приведены показатели ослабленных и усыхающих ельников, характеристика и особенности жизнедеятельности различных фито- и энтомовредителей, определены масштабы и закономерности массового усыхания еловых древостоев в период 1993–1998 годов. Даны рекомендации по повышению продуктивности, оздоровлению еловых лесов, их восстановлению.
Предназначена для научных работников, преподавателей и студентов вузов и техникумов биологического профиля, специалистов лесного хозяйства и зеленого строительства, экологов.
 
 

Загароддзе-3: Матэрыялы навук.-краязнаўч. канф. “Палессе ў ХХ стагоддзі”, 1–4 чэрвеня 2000 г., Беласток / Уклад. і агул. рэд. Ф.Д. Клімчука, А. Энгелькінг, В.А. Лабачэўскай
Загароддзе-3: Матэрыялы навук.-краязнаўч. канф. “Палессе ў ХХ стагоддзі”, 1–4 чэрвеня 2000 г., Беласток / Уклад. і агул. рэд. Ф.Д. Клімчука, А. Энгелькінг, В.А. Лабачэўскай [2001] Навуковыя выданні
У зборніку змешчаны матэрыялы міжнароднай навукова-краязнаўчай канферэнцыі «Палессе ў ХХ стагоддзі» (Беласток, 1–4 чэрвеня 2000 г.). Навукоўцамі, краязнаўцамі Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны даследуюцца пытанні мовы, традыцыйнай і рэлігійнай культур, гісторыі Палесся ў ХХ стагоддзі.
Для краязнаўцаў, этнографаў, фалькларыстаў, гісторыкаў, лінгвістаў.
 
 
Цыркун И.И.
Система инновационной подготовки специалистов гуманитарной сферы
Система инновационной подготовки специалистов гуманитарной сферы [2001] Навуковыя выданні
В книге исследуется проблема научного обоснования и разработки системы инновационной подготовки специалистов гуманитарной сферы. Рассмотрены методологические аспекты дидактических инноваций и инновационной подготовки будущих педагогов, культурно-праксиологической концепции, дидактическая система и технология генезиса инновационной культуры у студентов. Рассматривается инструментарий оценки эффективности данного вида подготовки.
Книга адресуется научным работникам в области организации инновационного образования, преподавателям и студентам педагогических вузов, учителям.
 
 
Масловский О., Ярошевич Е.
Экологические проблемы Беларуси: Первый независимый обществ. доклад Эко-Инфо
Экологические проблемы Беларуси: Первый независимый обществ. доклад Эко-Инфо [2001] Навуковыя выданні
В докладе отражены основные экологические проблемы Беларуси, вызванные аварией на ЧАЭС, загрязнением воздуха, воды, почвы. Рассмотрены вопросы трансформации ландшафтов, урбаэкологии, сохранения биоразнообразия, использования биологических ресурсов, глобальные экологические проблемы, а также вопросы экообразования, культуры и экологического движения Беларуси. Доклад подготовлен на основе официальных данных, материалов независимых исследований с учетом мнений специалистов и лидеров общественных организаций республики.
Для специалистов-экологов, преподавателей вузов, учителей, студентов, учащихся, членов экологических общественных организаций, а также всех интересующихся состоянием экологии Беларуси.
 
 
Рудовіч С.
Час выбару: Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 годзе
Час выбару: Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 годзе [2001] Навуковыя выданні
У манаграфіі паказваецца актывізацыя беларускага нацыянальнага руху ва ўмовах падзелу Беларусі расійска-германскім фронтам Першай сусветнай вайны і выкліканага рэвалюцыяй 1917 года працэсу дэзінтэграцыі Расійскай імперыі. Прасочваецца эвалюцыя беларускай палітычнай думкі па абодва бакі фронту ад аўтанамісцкіх праектаў да ідэалу незалежнай, непадзельнай Беларускай дзяржавы. Аналізуюцца фактары, што тармазілі працэс нацыянальна-дзяржаўнага самасцвярджэння Беларусі.
Для навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў гістарычных факультэтаў ВНУ, усіх, хто цікавіцца гісторыяй аднаўлення беларускай дзяржаўнасці.
 
 
Борисенко Л.А.
Манипуляторы: Механика поворотов
Манипуляторы: Механика поворотов [2001] Навуковыя выданні
В книге изложен новый эффективный метод исследования пространственных поворотов, основанный на использовании аппарата кватернионов и теории конечного поворота. Предложен и развит аналитический и геометрический метод исследования последовательности поворотов вокруг связанных осей.
Монография предназначена для специалистов, работающих в области автоматизации производственных процессов на основе использования роботов и манипуляторов.
 
 
Савік Л.С.
Пакліканыя: Літаратура беларускага замежжа*
Пакліканыя: Літаратура беларускага замежжа [2001] Навуковыя выданні
У кнізе аналізуюцца здабыткі беларускіх пісьменнікаў у далёкім замежжы. Чытач мае магчымасць глыбей пазнаёміцца з жыццём і творчасцю паэтаў Н. Арсенневай, У. Дудзіцкага, Я. Золака, Х.Ільляшэвіча, М. Кавыля, У. Клішэвіча, Р. Крушыны, А. Салаўя, М. Сяднёва. Для ўсіх, хто цікавіцца беларускай паэзіяй, гісторыяй літаратуры і культуры.
Кошт: 3600 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Войтов И.В., Митакович О.Ю.
Руководство по подготовке и реализации проектов Глобального экологического фонда
Руководство по подготовке и реализации проектов Глобального экологического фонда [2001] Навуковыя выданні
Книга предназначена для специалистов в области охраны окружающей среды и природопользования, планирования, специалистов различных отраслей народного хозяйства, научных, банковских работников, студентов высших учебных заведений, слушателей курсов повышения квалификации в качестве руководства для подготовки, представления и реализации проектов Глобального экологического фонда.
 
 
Скорабагатаў В.
Абышоўся без славы...: Кампазітар Ян Тарасевіч*
Абышоўся без славы...: Кампазітар Ян Тарасевіч [2001] Навуковыя выданні
Кніга пра лёс і творчасць выдатнага беларускага кампазітара ХХ стагоддзя, піяніста і педагога Яна Тарасевіча. Змяшчае цікавыя архіўныя звесткі, фотаздымкі, нотны каталог твораў кампазітара.
Прыдасца прафесійным музыкантам і выканаўцам, выкладчыкам і студэнтам адпаведных навучальных устаноў, мастацтвазнаўцам, усім, хто цікавіцца гісторыяй музычнай культуры Беларусі.
Кошт: 3600 руб. (з ПДВ 20%)
 
 

Наша Ніва: Першая беларуская газэта з рысункамі. Вып. 3
Наша Ніва: Першая беларуская газэта з рысункамі. Вып. 3 [2000] Навуковыя выданні
Трэці выпуск факсімільнага выдання першай масавай беларускай дэмакратычнай газеты пачатку ХХ стагоддзя ўтрымлівае нумары за 1910 год. Для навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускага нацыянальна-вызваленчага руху.
 
 
Саверчанка I.
Aurea mediocritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока
Aurea mediocritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока [1998] Навуковыя выданні
Манаграфія прысвечаная кніжна-пісьмовай культуры Беларусі эпохі Адраджэння і ранняга барока. Тут усебакова з выкарыстаннем раней невядомых крыніцаў асвятляюцца сацыяльныя дактрыны беларускіх пісьменнікаў і філосафаў XVI- XVII стст., раскрываецца літаратурная палеміка вакол Люблінскай і Берасцейскай вуніяў. У кнізе знайшлі адлюстраванне праблемы філасофскай і багаслоўскай антрапалогіі.
Адрасуецца гісторыкам культуры і літаратуры, медыявістам, філосафам, кнігазнаўцам, выкладчыкам ВНУ, настаўнікам і студэнтам.
 
 
Шматаў В.Ф.
Мастацтва беларускіх старадрукаў XVI– XVIII стст.
Мастацтва беларускіх старадрукаў XVI– XVIII стст. [2000] Навуковыя выданні
Кніга ўяўляе першае комплекснае даследванне мастацкага афармлення старадрукаў XVI–XVIII стагоддзяў. Аналізуюцца асноўныя крыніцы кніжнага мастацтва. Творчасць вядомых мастакоў беларускіх старадрукаў аўтар разглядае як цэльную сістэму, у якой пераплеценыя малюнак шрыфту і набор, ілюстрацыі і арнамент, тэхніка друку.
Разлічаная на мастацтвазнаўцаў, мастакоў, гісторыкаў беларускай культуры
 
 
Гаранін С.Л.
Шляхамі даўніх вандраванняў: Гістарычна-тэарэтычны нарыс развіцця беларускай паломніцкай літаратуры ХІІ–ХVI стст.
Шляхамі даўніх вандраванняў: Гістарычна-тэарэтычны нарыс развіцця беларускай паломніцкай літаратуры ХІІ–ХVI стст. [2000] Навуковыя выданні
На шырокім гістарычным фоне разглядаецца працэс узнікнення і пашырэння ў Беларусі апісанняў паломніцкіх вандровак на Бліжні Ўсход і ў Бізантыю, іхняя жанравая спецыфіка і культурна-грамадская роля.
Для аматараў гісторыі, паломнікаў, студэнтаў-філолагаў.
 
 
Валодзіна Т.
Семантыка рэчаў у духоўнай спадчыне беларусаў
Семантыка рэчаў у духоўнай спадчыне беларусаў [1999] Навуковыя выданні
Праз стварэнне цэльнага ўяўлення пра рытуальнае функцыянаванне і семантычную напоўненасць рэчаў хатняга ўжытку ў кнізе зробленая спроба пабудовы традыцыйнай карціны свету і вызначэння характару ўзаемаадносінаў яе элементаў.
Для этнолагаў, фалькларыстаў, культуролагаў, усіх, хто цікавіцца багатай духоўнай спадчынай беларускага народа.
 
 
Верашчагіна А.У., Гурко А.В.
Гісторыя канфесій у Беларусі: мінулае і сучаснасць
Гісторыя канфесій у Беларусі: мінулае і сучаснасць [2000] Навуковыя выданні
Дапаможнік грунтуецца на архіўных дакументах і аналітычных высновах і будзе карысны для аб'ектыўнай ацэнкі сучаснага становішча канфесій у Беларусі.
Для выкладчыкаў, навучэнцаў агульнаадукацыйнай і прафесійнай школы, усіх, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі культуры і рэлігіі ў Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя.
 
 
Дзербіна Г.
Права і сям’я ў Беларусі эпохі Рэнесансу
Права і сям’я ў Беларусі эпохі Рэнесансу [1997] Навуковыя выданні
Упершыню робіцца спроба комплекснага даследвання шлюбна-сямейнага права Беларусі XVI ст. у кантэксце агульнага развіцця юрыспрудэнцыі. Разглядаюцца асноўныя тэндэнцыі развіцця навукі і права і сістэмы заканадаўства беларускай дзяржавы, іх узаемасувязь з агульнаеўрапейскімі працэсамі. Шмат увагі надаецца юрыдычнай тэрміналогіі і катэгарыйнаму апарату феадальнага права.
Для навукоўцаў, студэнтаў ВНУ юрыдычнага профілю і ўсіх, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі.
 
 

Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць у Беларусі: гісторыя і сучаснасць
Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць у Беларусі: гісторыя і сучаснасць [1997] Навуковыя выданні
У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай пытанням недзяржаўнай выдавецкай дзейнасці ў Беларусі, яе гісторыі і сучаснаму стану (г. Мінск, 3–4 кастрычніка 1996 г.). Асаблівасці аўтарскай мовы захоўваюцца.
Разлічаны на навукоўцаў і выкладчыкаў у галіне выдавецкай справы, бібліятэкараў, кнігавыдаўцоў, работнікаў кніжнага гандлю, аспірантаў, студэнтаў.
 
 
Лакотка А
Беларусы. Т. 2. Дойлідства
Беларусы. Т. 2. Дойлідства [1997] Навуковыя выданні
Упершыню комплексна аналізуецца эвалюцыя беларускага дойлідства цягам амаль цэлага тысячагоддзя. Характарызуюцца асяродак жыцця, тыпы пасяленняў, сакральныя, абарончыя, жылыя і грамадскія пабудовы. Кніга багата ілюстравана.
Для этнографаў, мастацтвазнаўцаў, архітэктараў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй нацыянальнай культуры.
 
 
Дробаў Л.Н.
Графіка Беларусі ХІХ–пачатку ХХ стагоддзя
Графіка Беларусі ХІХ–пачатку ХХ стагоддзя [2000] Навуковыя выданні
На шырокім гістарычным фоне аўтар паказвае эвалюцыю беларускай графікі XIX-пачатку XX ст. ад класіцызму да крытычнага рэалізму. Разглядаецца творчасць мастакоў, якія зрабілі найбольшы ўклад у беларускае мастацтва.
Для мастацтвазнаўцаў, можа выкарыстоўвацца як дапаможнік ў навучальных установах, дзе выкладаецца гісторыя беларускага мастацтва.
 
 
Скорабагатаў В.
Зайгралі спадчынныя куранты: Цыкл нарысаў з гісторыі праф. муз. культуры Беларусі
Зайгралі спадчынныя куранты: Цыкл нарысаў з гісторыі праф. муз. культуры Беларусі [1998] Навуковыя выданні
У шэрагу імёнаў вядомых кампазітараў і музыкаў (Станіслава Манюшкі, Міхала Клеафаса Агінскага, Восіпа Казлоўскага, Напалеона Орды) многія чытачы, магчыма, упершыню адкрыюць для сябе імёны іншых таленавітых землякоў — Антонія Генрыха Радзівіла, Антона Абрамовіча, Фларыяна Станіслава Міладоўскага, Міколы Равенскага, Яна Тарасевіча і інш., а таксама выхадцаў з Заходняй Еўропы, якія прысвяцілі сябе культуры нашага краю.
Будзе добрым дапаможнікам па гісторыі айчыннай музыкі для студэнтаў і выкладчыкаў адпаведных навучальных установаў, мастацтвазнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй развіцця класічнай музыкі.
 
 

“Фаўст”: Опера А.Г. Радзівіла на лібрэта Ё.В.Гётэ
“Фаўст”: Опера А.Г. Радзівіла на лібрэта Ё.В.Гётэ [1999] Навуковыя выданні
Выданне кнігі прымеркаванае да прэм'еры оперы А. Г. Радзівіла «Фаўст» (20 ліпеня 1999 года) на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь у сувязі з святкаваннем 250-годдзя з дня нараджэння Ёгана Вольфганга Гётэ.
 
 
Неўдах У.
Cantantibus organis: Беларуская арганная культура ў кантэксце еўрапейскага музычна-гістарычнага працэсу
Cantantibus organis: Беларуская арганная культура ў кантэксце еўрапейскага музычна-гістарычнага працэсу [1999] Навуковыя выданні
У кнізе на аснове багатага гістарычна-музычнага матэрыялу паказаныя этапы з'яўлення і эвалюцыі арганаў у нашай краіне. Упершыню чытач можа пазнаёміцца са складзеным аўтарам каталогам арганаў, а таксама з абагульняльнай храналагічнай табліцай і нотнымі прыкладамі. Кніга з'яўляецца першай спробай даследвання спецыяльнага арганазнаўства ў Беларусі.
Для выкладчыкаў і студэнтаў музычных спецыяльнасцяў ВНУ і сярэдніх навучальных установаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца нашай духоўнай спадчынай.
 
 
Рамза Т.Р.
Безасабовыя сказы
Безасабовыя сказы [1998] Навуковыя выданні
Даследуюцца безасабовыя сказы сучаснай беларускай літаратурнай мовы, надаецца ўвага іх семантычнай класіфікацыі і функцыйнаму прызначэнню ў розных тыпах тэкстаў.
Для спецыялістаў-мовазнаўцаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ.
 
 

Гісторыя штодзённасці і правы чалавека: Матэрыялы Міжнар. канф., 1–5 снежня 1999 г., Мінск / Уклад. П. Садоўскі, М. Тэлюс / Пер. Г. Скакун
Гісторыя штодзённасці і правы чалавека: Матэрыялы Міжнар. канф., 1–5 снежня 1999 г., Мінск / Уклад. П. Садоўскі, М. Тэлюс / Пер. Г. Скакун [2001] Навуковыя выданні
Зборнік змяшчае матэрыялы аднайменнай канферэнцыі, якая адбылася 1–5 снежня 1999 г. у Мінску і была арганізавана Інстытутам міжнароднага даследвання школьных падручнікаў (г. Браўншвайг, ФРГ), Германскай і Беларускай камісіямі ЮНЭСКО.
Большасць артыкулаў прысвечаная канцэптуальным асаблівасцям выкладання «мікрагісторыі», гісторыі «маленькага чалавека» ў спалучэнні з макрагісторыяй — гісторыяй «вялікіх падзей і асобаў».
Можа прыдацца шырокаму колу чытачоў і спецыялістам.
 
 

Загароддзе-2: Матэрыялы навук.-краязнаўч. канф. “Палессе – скрыжаванне культур і часу”, 25–27 верасня 1999 г., Пінск / Уклад. і агул. рэд. Ф.Д. Клімчука, В.А. Лабачэўскай
Загароддзе-2: Матэрыялы навук.-краязнаўч. канф. “Палессе – скрыжаванне культур і часу”, 25–27 верасня 1999 г., Пінск / Уклад. і агул. рэд. Ф.Д. Клімчука, В.А. Лабачэўскай [2000] Навуковыя выданні
У зборніку змешчаны матэрыялы міжнароднай навукова-краязнаўчай канферэнцыі «Палессе — скрыжаванне культур і часу» (Пінск, 25–27 верасня 1999 г.), прысвечанай праблемам палескага рэгіёна. Духоўная і матэрыяльная культура палешукоў, моўная сітуацыя ў самыя розныя эпохі, фальклор, этнічныя працэсы ў рэгіёне, гісторыя старадаўняя і блізкая да сучаснай — вось далёка не поўны пералік тэмаў дакладаў, з якімі выступілі на канферэнцыі яе ўдзельнікі: навукоўцы, краязнаўцы, выкладчыкі, музейныя работнікі і інш.
 
 

Белорусская этномузыкология: Очерки истории (XIX– XX вв.)
Белорусская этномузыкология: Очерки истории (XIX– XX вв.) [1997] Навуковыя выданні
Книга посвящена становлению и развитию белорусской этномузыкологии (музыкальной фольклористики) в XIX–XX вв. в неразрывной связи с народной музыкальной традицией, в системе белорусистики в целом, в контексте музыкальной славистики.
Для специалистов в области искусствоведения и народоведения, а также для всех, кто интересуется народной музыкальной культурой.
 
 
Малоха М.
Фразеологизмы с концептом “дерево” в зеркале народной культуры
Фразеологизмы с концептом “дерево” в зеркале народной культуры [1998] Навуковыя выданні
В книге, написанной в русле когнитивной лингвистики, предпринята попытка реконструкции внутренней формы фразеологизмов с компонентом «дерево». Анализируется семантика образов деревьев и ее отражение в фразеологии русского, белорусского, украинского и польского языков.
Для языковедов, фольклористов, этнологов, студентов гуманитарных вузов, всех, кто интересуется духовным наследием славян.
 
 
<< [Першая] < [Папярэдняя] 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [Наступная] > [Апошняя] >>
Паказваць па: . Вынікі 91 - 120 з 297
Уверх

Замова
Загрузіь прайс (xls)
Прайс-ліст

alt

 
Адрас:   
19, вул. Ляўкова, 220007, Мінск,   
Беларусь   

Тэлефон/факс:   

(+375 17) 2560890,   
2190745, 2131982,   
2190515, 3271940    
E-mail: Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script