Карта сайта   Кантакты     Русский      English      Français      Deutsch 
  
Выдавецтва
  
Галоўная arrow Выдавецтва arrow Бібліятэчка     
Бібліятэчка

Вынікі 31 - 60 з 297
* Кнігі, пазначаныя зорачкамі, Вы яшчэ можаце набыць.

Дэні А.
Гісторыя эканамічнай думкі
Гісторыя эканамічнай думкі [1996] Перакладная літаратура
Кніга прысвечана пытанням і праблемам палітэканоміі, яе сувязям з філасофскімі вучэннямі, тлумачэнню сацыяльнай арганізацыі вытворчасці і яе эвалюцыі на працягу гісторыі — з часоў старажытнай Грэцыі да нашых дзён. Разглядаюцца асобныя значныя філасофскія і эканамічныя вучэнні, якія паўплывалі на развіццё заходняй думкі ў розных яе аспектах, а таксама сучасныя спрэчкі эканамістаў.
Для студэнтаў і аспірантаў вышэйшых навучальных установаў эканамічнай накіраванасці, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй, сучасным станам і праблемамі эканамічнай навукі.
 
 
Ўінтэр Г., Бэлоўз Дж.
Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку
Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку [2002] Перакладная літаратура
У кнізе прапануецца агляд важнейшых складнікаў палітычнага працэсу. У першай частцы, прысвечанай пачаткам паліталогіі, разглядаюцца найбольш значныя палітычныя тэорыі і ідэалогіі. У другой апісаны ўводныя фактары — сілы, якія ў дэмакратыях складаюць важную частку ўдзелу людзей у палітычным працэсе. Трэцяя частка прысвечана выводным фактарам — заканадаўчай сістэме, выканаўчай і судовай галінам улады. У чацвертай аўтары разважаюць пра палітычныя змены ў краінах Трэцяга Свету і міжнародныя дачыненні. Шматлікія прыклады і палітычныя доследы ўзятыя з розных дзяржаў свету.
Для студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй развіцця грамадскіх навук.
 
 
Бэрк П.
Гісторыя і сацыяльная тэорыя
Гісторыя і сацыяльная тэорыя [2003] Перакладная літаратура
Напісаная з пункту гледжання «татальнай гісторыі» кніга вядомага навукоўца з Кэмбрыджа ўяўляе сабой уводзіны ў новую навуку — «гісторыю і сацыяльную тэорыю». У поле зроку аўтара трапляюць найноўшыя дасягненні гістарычнай і сацыяльнай думкі, у тым ліку працы па жаночай гісторыі, мікрагісторыі і гісторыі штодзённасці. П. Бэрк выяўляе багаты патэнцыял традыцыйных і авангардных метадаў даследвання.
Адрасуецца спецыялістам у галіне гісторыі, гістарыяграфіі, сацыялогіі, антрапалогіі ды сацыяльнай тэорыі, выкладчыкам і студэнтам, усім, хто імкнецца не толькі ведаць, але і разумець гісторыю.
 
 
Смоляр Г.
Менскае гета: Барацьба савецкіх габраяў-партызанаў супраць нацыстаў / Пер. з анг. М. Гілевіча
Менскае гета: Барацьба савецкіх габраяў-партызанаў супраць нацыстаў / Пер. з анг. М. Гілевіча [2002] Перакладная літаратура
Напісаная былым гетаўцам, актывістам габрайскага супраціву, кніга ўяўляе вялікую цікавасць як жывое сведчанне аднаго з нешматлікіх ацалелых у гета габраяў. «Дакументу» ўласцівыя некаторыя рысы навуковага даследавання: аўтар (яшчэ пры жыцці заваяваў аўтарытэт у галіне гетазнаўства дзякуючы шматлікім публікацыям за мяжой) аналізуе гісторыю Менскага гета ў кантэксце агульнай палітыкі нацыстаў датычна габраяў у Еўропе, а таксама спрабуе праліць святло на такія мала даследаваныя моманты, як дачыненні гетаўскага падполля з пазагетаўскім, узаеміны габрайскіх партызанаў з Цэнтральным штабам партызанскага руху, антысеміцкія кампаніі ў першыя пасляваенныя гады.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. Прыдасца студэнтам і даследнікам пры вывучэнні гісторыі Беларусі перыяду Другой сусветнай вайны.
 
 
Эрб Э. і інш.
Кропка кропка працяжнік: Нямецка-беларускі паэтычны дыялог “Каардынаты сучаснасці” (Мінск, снеж. 2000 г.) / Э.Эрб, Н.Гумэльт, С.Кірш; Уклад. Э.Эрб; Пер. з ням. А. Разанава
Кропка кропка працяжнік: Нямецка-беларускі паэтычны дыялог “Каардынаты сучаснасці” (Мінск, снеж. 2000 г.) / Э.Эрб, Н.Гумэльт, С.Кірш; Уклад. Э.Эрб; Пер. з ням. А. Разанава [2000] Перакладная літаратура
Зборнік выдаецца да дзён правядзення ў Беларусі нямецка-беларускага паэтычнага дыялогу. На мове арыгіналу і ў перакладзе на беларускую мову ў ім змяшчаюцца вершы Элькэ Эрб, Норберта Гумэльта і Сары Кірш.
Для тых, каго цікавяць літаратурныя ўзаемасувязі, сучасная нямецкая паэзія і пытанні мастацкага перакладу.
 
 
Мархель У.
Водгулле. Пер. з пол.
Водгулле. Пер. з пол. [2000] Перакладная літаратура
Кнігу склалі выбраныя пераклады вершаваных твораў, напісаных па-польску аўтарамі розных пакаленняў — ад фрашак класіка польскай літаратуры Яна Каханоўскага да лірычных спробаў народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і сучасных верлібраў Тадэвуша Ружэвіча.
Для аматараў паэзіі.
 
 
Янка Купала
Зніч любові / Янка Купала; Пер. на бел. мову У.Мархеля
Зніч любові / Янка Купала; Пер. на бел. мову У.Мархеля [2002] Перакладная літаратура
«Зніч любові» — першае выданне асобнай кнігаю польскамоўных вершаў Янкі Купалы, дзе тэксты падаюцца паралельна ў арыгінале і па-беларуску.
Для аматараў паэзіі.
 
 
Сыракомля У.
Згадкі Нясвіжа: Санеты / Уладзіслаў Сыракомля; Пер. з пол. У. Мархеля
Згадкі Нясвіжа: Санеты / Уладзіслаў Сыракомля; Пер. з пол. У. Мархеля [2002] Перакладная літаратура
Нясвіж — лёсавы горад для У. Сыракомлі і Беларусі. І ў санетах вясковага лірніка — лучнасць мінулага і сучаснасці.
Для аматараў паэзіі.
 
 
Міцкевіч В., Друпаў А.
Пазіцыі германскіх дывізій у Беларусі: Сектар Вішнева–Крэва*
Пазіцыі германскіх дывізій у Беларусі: Сектар Вішнева–Крэва [2016] Навуковыя выданні
У кнізе разглядаюцца класіфікацыя, тыпалогія, канструкцыя і гісторыя будаўніцтва фартыфікацыйных аб’ектаў германскай арміі перыяду Першай сусветнай вайны ў межах пазіцый чатырох пяхотных дывізій на тэрыторыі Валожынскага, Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў Беларусі. Інфармацыя пра сучасны стан сховішчаў, арсеналаў, бункераў і ваенных пахаванняў падаецца ў выглядзе фотаздымкаў, малюнкаў і мапаў пачатку XX і XXI стст. Закранаецца пытанне захоўвання вышэйназваных аб’ектаў як гістарычна-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
Выданне з’яўляецца першым з серыі, прысвечанай гісторыі фартыфікацыйных аб’ектаў па лініі фронту 1916–1917 гг. у сучасных межах нашай краіны. Разлічана на ваенных гісторыкаў, культуролагаў і экскурсаводаў.
Кошт: 132720 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Авілін Ц.
Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія *
Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія [2015] Навуковыя выданні
Этнаастраном, супрацоўнік Акадэміі навук Цімафей Авілін ладзіць прэзентацыі сваёй дэбютнай кнігі ў розных гарадах Беларусі. Выданне называецца “Этнаастраномія: Паміж небам і зямлёй”. Гэта першая ў гісторыі кніга пра традыцыйныя ўяўленні беларусаў, датычныя зорнага неба. – Збіраўся матэрыял як з літаратуры, так і ў экспедыцыях. Самае галоўнае, што яшчэ бліжэйшыя гадоў 20 будзе рэальна запісаць нейкі новы і ўнікальны матэрыял. Так, зусім нядаўна мае знаёмыя ездзілі ў Ваўкавыскі раён і запісалі, што там нібыта ёсць сузор’е Ваўчыцы. Што гэта за сузор’е – пытанне. Але сам факт вельмі цікавы: дагэтуль можна запісаць унікальныя назвы.
Кошт: 286200 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Зайка А.
Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, прыгаворкі і языкаломкі, вясельныя прыгаворкі пры дзяльбе каравая, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі і прысяганні, праклёны і адкляцці, жартоўныя праклёны і дражнілкі-кепікі, зневажанні і пара*
Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, прыгаворкі і языкаломкі, вясельныя прыгаворкі пры дзяльбе каравая, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі і прысяганні, праклёны і адкляцці, жартоўныя праклёны і дражнілкі-кепікі, зневажанні і пара [2015] Навуковыя выданні
Гэтая кніга – першае сістэматызаванае апісанне парэміялагічнага і фразеалагічнага багацця мовы жыхароў аднаго з куткоў Беларусі – радзімы Тадэвуша Касцюшкі. Запісы фальклорнага матэрыялу зроблены даследнікам у 1969–2014 гг. Разлічана на шырокае кола чытачоў.
Кошт: 100800 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Урбан П.
Старажытныя ліцьвіны: Мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць*
Старажытныя ліцьвіны: Мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць [2014] Навуковыя выданні
Выкарыстоўваючы малавядомыя і невядомыя гістарычныя крыніцы, пераважна заходнееўрапейскія, аўтар разглядае мову і культы старажытных ліцьвіноў, паходжаньне іх найменьня і этнічную прыналежнасьць. На падставе гэтага аналізу ён даводзіць славянскае паходжаньне таго племя, якое дало назоў Вялікаму Княству Літоўскаму.
Адрасуецца гісторыкам, этнолагам, мовазнаўцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Сярэднявечча.
Кошт: 60000 руб. (з ПДВ 20%)
 
 

Комплексный метод скрининга в снижении запущенности рака молочной железы у женского населения Республики Беларусь|*
Комплексный метод скрининга в снижении запущенности рака молочной железы у женского населения Республики Беларусь| [2011] Навуковыя выданні

Впервые в нашей стране разработана система мероприятий по снижению запущенности рака молочной железы, обоснована целесообразность проведения его скрининга путем самообследования и клинического обследования. Показаны эффективность метода в снижении смертности и инвалидности от указанного заболевания, а также экономический эффект от уменьшения стоимости лечения.

Для врачей-онкологов, рентгенологов, гинекологов, хирургов, организаторов здравоохранения, слушателей академий последипломного образования, студентов медицинский университетов.

Кошт: 20040 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Токць С., Дзелянкоўскі М.
Скідзель і яго ваколіцы: жывая гісторыя
Скідзель і яго ваколіцы: жывая гісторыя [2014] Навуковыя выданні
Навукова-папулярная праца, прысвечаная мінуўшчыне горада Скідзеля і наваколля. Кніга напісаная на грунце вывучэння шырокага кола архіўных крыніц, вусных успамінаў і краязнаўчых матэрыялаў. Аўтары прасочваюць гісторыю рэгіёна ад першых згадак у старажытных дакументах XV стагоддзя да сярэдзіны ХХ стагоддзя. Гэтая гісторыя падаецца ў яе антрапалагічным вымярэнні, паказваецца на прыкладзе ўчынкаў і лёсаў звычайных людзей, якія ўпартай працай і змаганнем за лепшую долю стваралі будучыню сваёй радзімы. 
Кніга адрасаваная як прафесійным гісторыкам, выкладчыкам, краязнаўцам, так і ўсім, хто цікавіцца мінулым нашай краіны.
 
 

Гісторыя гандлю ў Беларусі (ад старажытнага часу да канца ХХ ст.): праблемы вывучэння
Гісторыя гандлю ў Беларусі (ад старажытнага часу да канца ХХ ст.): праблемы вывучэння [2014] Навуковыя выданні
Упершыню пад адной вокладкай выходзяць у свет навуковыя артыкулы прысвечаныя выключна гісторыі беларускага гандлю, якія ахопліваюць перыяд ад глыбокай старажытнасці, да пач. ХХІ стагоддзя. Мы ўпэўненыя, што дадзенае выданне стане карысным як для адмыслоўцаў у галіне эканамічнай гісторыі Беларусі, студэнтаў гістарычных і эканамічных спецыяльнасцяў, гэтак і ўсім, хто цікавіцца эканамічнай гісторыяй і назапашаным досведам прадпрымальніцтва ў Беларусі.
 
 
Лобач У.
Міф. Прастора. Чалавек : традыцыйны культурны ландшафт беларусаў у семіятычнай перспектыве
Міф. Прастора. Чалавек : традыцыйны культурны ландшафт беларусаў у семіятычнай перспектыве [2013] Навуковыя выданні
Манаграфія прысвечана семантыцы і рытуальнай функцыянальнасці базавых элементаў традыцыйнага культурнага ландшафту беларусаў як прыроднага, так і антрапагеннага паходжання ў сістэме іх узаемасувязі і ўзаемаабумоўленасці. На падставе шырокага кола этнаграфічных, фальклорных, лінгвістычных крыніц ахарактарызаваны касмаганічныя заканамернасці фармавання і касмалагічныя параметры жыццёвай прасторы беларусаў, якія знайшлі сваё ўвасабленне ў міфапаэтычнай карціне свету і адлюстраваныя ва ўсіх праявах традыцыйнай духоўнай культуры этнасу. Асаблівая ўвага ў даследванні адведзена феномену сімвалічнай трансгранічнасці ў структуры культурнага ландшафту і тэмпаральным аспектам яго функцыянавання. Прааналізавана інфармацыйная прагматыка элементаў культурнага ландшафту ў рамках традыцыйнай супольнасці, і ў прыватнасці функцыя аб’ектывацыі лакальнай гісторыі ў кантэксце гісторыі агульнаэтнічнай. У кнізе шырока скарыстоўваюцца матэрыялы палявых этнаграфічных даследванняў, праведзеных аўтарам у перыяд 1992–2012 гг.
Прызначана для этнолагаў, этналінгвістаў, фалькларыстаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца сімвалічнымі аспектамі традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў.
 
 
Лаўрык Ю. М.
Кнігі і кнігазборы куцеінскага Богаяўленскага манастыра ў сярэдзіне XVII ст.
Кнігі і кнігазборы куцеінскага Богаяўленскага манастыра ў сярэдзіне XVII ст. [2012] Навуковыя выданні
Манаграфія прысвечана выдавецкай і кнігазбіральніцкай дзейнасці браціі праваслаўнага Богаяўленскага манастыра ў Куцейне ў найбольш яскравы перыяд яго гісторыі – у сярэдзіне XVII ст.  Падрабязна разглядаюцца характэрныя асаблівасці куцеінскіх друкаў і манускрыптаў, а таксама ажыццяўляецца спроба акрэсліць склад кнігазбораў, што існавалі ў самім манастыры або захоўваліся пры манастырскіх цэрквах.
Кніга будзе карысная гісторыкам, кнігазнаўцам, супрацоўнікам музеяў і аддзелаў рэдкай кнігі навуковых бібліятэк, студэнтам гуманітарных спецыяльнасцяў, а таксама ўсім, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.
 
 

Устройство и эксплуатация проходческого комбайна ПКС–8М
Устройство и эксплуатация проходческого комбайна ПКС–8М [2010] Навуковыя выданні
В книге рассмотрены конструкция и принцип работы механической, гидравлической и электрической частей, систем управления и обеспечения работоспособности проходческого комбайна ПКС-8М производства ЗАО «Солигорский институт проблем ресурсосбережения с опытным производством». Приведены основные технические характеристики комбайна. Даны рекомендации по настройке и регулировке его узлов и систем, по управлению комбайном при выполнении типовых операций, указания по мерам безопасности, монтажу, подготовке к работе, обкатке, техническому обслуживанию и ремонту комбайна. Приведены характерные неисправности и рекомендации по их устранению. Изложены методики испытаний комбайна.
Книга предназначена для технического персонала, выполняющего монтаж и демонтаж, эксплуатацию, техническое обслуживание и ремонт комбайна. Она может быть полезна учащимся учреждений профессионального и среднего специального образования, студентам вузов соответствующих специальностей.
 
 
Герасименко М.А.
Диагностика и лечение повреждений и ортопедических заболеваний коленного сустава
[2010] Навуковыя выданні
В монографии обобщен многолетний опыт авторов по дифференциальной диагностике и хирургическому лечению травматических внутрисуставных повреждений и ортопедических заболеваний коленного сустава, преимущественно в детском и молодом возрасте. Определен круг наиболее распространенной и сложной для ранней диагностики и лечения патологии.
Книга предназначена для ортопедов-травматологов, детских хирургов,  ревматологов, педиатров, рентгенологов, а также врачей широкого профиля.
 
 
Крутько Н.П., Шевчук В.В., Прушак В.Я., Щерба В.Я.
Регулирование коллоидно-химических свойств солевых минеральных дисперсий при получении гранулированных калийных удобрений
Регулирование коллоидно-химических свойств солевых минеральных дисперсий при получении гранулированных калийных удобрений [2010] Навуковыя выданні
В монографии проанализированы состояние и основные тенденции развития современных технологий регулирования свойств дисперсий хлорида калия. Рассмотрены закономерности и механизм физико-химических процессов модифицирования его неорганическими солями, углеводородами, поверхностно-активными веществами различной природы и их композициями, ПАВ в органической среде, эмульсиями аполярных соединений. Предложены технологии получения калийных удобрений с улучшенными физико-химическими и механическими свойствами.
Предназначена для научных сотрудников, инженерно-технических работников, занятых в области обогащения полезных ископаемых, технологии неорганических веществ. Может быть полезна также студентам, магистрантам и аспирантам соответствующих специальностей.
 
 

Наша Ніва: Першая беларуская газэта з рысункамі. Вып. 5*
Наша Ніва: Першая беларуская газэта з рысункамі. Вып. 5 [2010] Навуковыя выданні
Чарговы выпуск факсімільнага выдання першай масавай беларускай дэмакратычнай газеты пачатку ХХ стагоддзя ўтрымлівае нумары за 1912–1915, 1920 гады.
Для навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускага нацыянальна-вызваленчага руху.
Кошт: 113850 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Чарнякевіч Ю.
Атлас гаворак паўночна-ўсходняй Брэстчыны*
Атлас гаворак паўночна-ўсходняй Брэстчыны [2009] Навуковыя выданні
Рэгіянальны атлас складаецца з 365 лінгвістычных картаў, у тым ліку 90 фанетычных, 74 марфалагічных, 180 лексічных і 20 ізаглосных. Гэтыя карты прысвечаны найбольш важным з’явам моўнай сістэмы гаворак жыхароў паўночна-ўсходняй Брэстчыны.
Вялікі фактычны матэрыял выдання можа быць выкарыстаны пры выкладанні курсаў дыялекталогіі, гісторыі беларускай літаратурнай мовы, гістарычнай граматыкі беларускай мовы для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, у распрацоўцы спецкурсаў і спецсемінараў, правядзенні лекцый і практычных заняткаў.
Праца будзе карыснай для навукоўцаў пры стварэнні новых рэгіянальных дыялектных атласаў, пры складанні праграм па вывучэнні беларускіх народных гаворак, пры параўнальным даследаванні гаворак беларускай і іншых славянскіх моў, пры вывучэнні фарміравання заходнепалескіх і гродзенска-баранавіцкіх гаворак.
Кошт: 27420 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Сутэр П.
Альфуркан татарскі. Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
Альфуркан татарскі. Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага [2009] Навуковыя выданні
Манаграфія вядомага швейцарскага навукоўца, спецыяліста ў галіне кітабістыкі, прысвечана выдатнаму помніку пісьменства татараў Вялікага Княства Літоўскага — перакладу Карана з тлумачэннямі (г. зв. тэфсіру), які быў распаўсюджаны на беларускіх землях. Параўнальна з еўрапейскімі перакладамі ён больш дасканалы, дакладны і тэалагічна абгрунтаваны. Паказваецца культурны і рэлігійны кантэкст XVI ст., з якога паходзіць тэфсір, аналізуюцца графічная і граматычная сістэмы мовы.
Для філолагаў, гісторыкаў, культуролагаў, рэлігіязнаўцаў, усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Вялікага Княства Літоўскага.
 
 

Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца: Зборнік артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі ў гонар 80-годзьдзя з дня нараджэньня і 50-годзьдзя сьвятарства айца Аляксандра Надсана /уклад. І. Дубянецкая*
Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца: Зборнік артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі ў гонар 80-годзьдзя з дня нараджэньня і 50-годзьдзя сьвятарства айца Аляксандра Надсана /уклад. І. Дубянецкая [2009] Навуковыя выданні
Кніга прысьвячаецца айцу Аляксандру Надсану – выдатнаму навуковаму, рэлігійнаму і грамадзкаму дзеячу. 100 аўтараў з 14 краін сьвету ахвяруюць яму свае навуковыя дасьледаваньні ў 14 гуманітарных і 9 багаслоўскіх дысцыплінах, а таксама вершы. Зборнік уяўляе сабой аб’ектыўны зрэз сучаснае беларускае думкі і сусьветнае беларусістыкі, а таксама першую ў Беларусі вялікую калекцыю артыкулаў па сучаснай тэалёгіі, унёсак у якую зрабілі дасьледнікі з розных краін і розных канфэсій.
Зборнік адрасаваны навукоўцам і студэнтам гуманітарных дысцыплін, тэолягам, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускай гісторыяй і культурай.
Кошт: 90000 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Сарнацкий В.В.
Ельники: формирование, повышение продуктивности и устойчивости в условиях Беларуси*
Ельники: формирование, повышение продуктивности и устойчивости в условиях Беларуси [2009] Навуковыя выданні
В монографии рассмотрены эколого-фитоценотические особенности произрастания еловых насаждений в существующем комплексе внутриформационных и межформационных взаимосвязей лесной растительности в Беларуси, показаны научные, практические основы оценки влияния экологических факторов на формирование, продуктивность и устойчивость древостоев в условиях глобального ухудшения состояния темнохвойных лесов и периодического массового усыхания ели. Приведены региональная специфика и закономерности проявления этого стихийного явления, разработаны практические мероприятия по преодолению, минимизации его последствий, рациональному использованию древесных ресурсов, восстановлению ельников, повышению их продуктивности и устойчивости.
Книга предназначена для научных работников, преподавателей и студентов вузов, техникумов и других учебных заведений биологического профиля, почвоведов, экологов, специалистов лесного хозяйства и охраны природы.
Кошт: 22920 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Тарэлка М., Сынкова І.
Адкуль пайшлі ідалы. Помнік рэлігійна-палемічнай літаратуры з рукапіснай спадчыны татараў Вялікага Княства Літоўскага*
Адкуль пайшлі ідалы. Помнік рэлігійна-палемічнай літаратуры з рукапіснай спадчыны татараў Вялікага Княства Літоўскага [2009] Навуковыя выданні
Кніга ўводзіць у навуковы ўжытак зборнік польскамоўных мусульманскіх рэлігійна-палемічных твораў канца XVI – пачатку XVII стст. “Адкуль пайшлі ідалы” з рукапісу татараў былога Вялікага Княства Літоўскага. Яна змяшчае транслітарацыю і пераклад даследаваных тэкстаў на беларускую мову, а таксама лінгвістычны, тэксталагічны, гістарычна-культуралагічны каментар і слоўнік лексікі зборніка.
Выданне разлічанае на філолагаў (паланістаў і беларусістаў), гісторыкаў, культуролагаў, рэлігіязнаўцаў, усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Вялікага Княства Літоўскага.
Кошт: 39528 руб. (з ПДВ 20%)
 
 

Проблемы экспериментальной ботаники. Купревичские чтения. Выпуск VII
Проблемы экспериментальной ботаники. Купревичские чтения. Выпуск VII [2009] Навуковыя выданні
 
 
Валодзіна Т.
Цела чалавека: слова, міф, рытуал
Цела чалавека: слова, міф, рытуал [2009] Навуковыя выданні

Кніга прысвечана народнай анатоміі і медыцыне як арганічным часткам традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў. Прапаноўваецца этнакультурны партрэт цела, які разгортваецца на матэрыялах звычаяў, павер'яў, каляндарных і сямейных абрадаў, песень, казак, малых фальклорных жанраў. Кніга складаецца з трох асноўных частак, якія абагульнена можна падаць як Цела-Болькі-Лекі. Першы раздзел дэманструе цела як сістэму ўсіх яго органаў і частак, другі прысвечаны целу хвораму і канцэптуалізацыі хваробы ў цэлым, у трэцім апавядаецца пра асноўныя стратэгіі рытуальна-магічнага лекавання. У кнізе шырока скарыстоўваюцца экспедыцыйныя матэрыялы апошніх гадоў.

Прызначана для фалькларыстаў, этнолагаў, этналінгвістаў, фразеолагаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца традыцыйнай духоўнай культурай беларусаў.

 
 

Развитие травматологии и ортопедии в Республике Беларусь на современном этапе: материалы VIII съезда травматологов-ортопедов Республики Беларусь, Минск, 16—17 октября 2008 г.
Развитие травматологии и ортопедии в Республике Беларусь на современном этапе: материалы VIII съезда травматологов-ортопедов Республики Беларусь, Минск, 16—17 октября 2008 г. [2008] Навуковыя выданні
В сборнике освещаются проблемы организации и научного обеспечения ортопедо-травматологической службы, рассматриваются вопросы диагностики, лечения, прогнозирования исходов лечения и реабилитации больных с патологией ротаторной манжетки плеча; хронического болевого синдрома; оперативного лечения при переломах тазобедренного сустава; переломов костей конечностей; патологии тазобедренного сустава у детей и подростков; хирургического лечения повреждений и заболеваний костей стопы и кисти. Отражены новые методы диагностики и лечения повреждений позвоночника, диагностика и комбинированные методы лечения сколиотической деформации позвоночника. Особое внимание уделено вопросам эндопротезирования тазобедренного и коленного суставов, особенностям имплантации эндопротеза при диспластических изменениях вертлужных впадин; применения новых материалов для имплантации и методов хондропротекции суставов; артроскопической хирургии крупных суставов, минимальноинвазивному остеосинтезу костей нижних и верхних конечностей. Описаны современные хирургические технологии при опухолях костей плечевого пояса, костей кисти, грудины и ребер, грудного отдела позвоночника; коленного сустава; шейки и вертельной области бедренной кости.
 
 

Каталог тропических и субтропических растений Центрального ботанического сада Национальной академии наук Беларуси / Сост. В.Н.Чертович, А.В.Сорока, А.И.Алехно; под ред. В.Н.Решетникова
Каталог тропических и субтропических растений Центрального ботанического сада Национальной академии наук Беларуси / Сост. В.Н.Чертович, А.В.Сорока, А.И.Алехно; под ред. В.Н.Решетникова [2008] Навуковыя выданні
В Каталоге представлен состав коллекций тропических и субтропических растений Центрального ботанического сада Национальной академии наук Беларуси. Каталог содержит около двух тысяч названий видов и внутривидовых таксонов из 160 семейств.
Издание рассчитано на ботаников, биологов специалистов зеленого строительства, цветоводов-любителей.
 
 
<< [Першая] < [Папярэдняя] 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [Наступная] > [Апошняя] >>
Паказваць па: . Вынікі 31 - 60 з 297
Уверх

Замова
Загрузіь прайс (xls)
Прайс-ліст

alt

 
Адрас:   
19, вул. Ляўкова, 220007, Мінск,   
Беларусь   

Тэлефон/факс:   

(+375 17) 2560890,   
2190745, 2131982,   
2190515, 3271940    
E-mail: Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script