Карта сайта   Кантакты     Русский      English      Français      Deutsch 
  
Выдавецтва
  
Галоўная arrow Выдавецтва arrow Бібліятэчка     
Бібліятэчка

Вынікі 1 - 30 з 297
* Кнігі, пазначаныя зорачкамі, Вы яшчэ можаце набыць.

уклад. Сагановіч Л.
Тэатр Сержука Вітушкі*
Тэатр Сержука Вітушкі [2014] Літаратурна-мастацкія выданні

Кніга складаецца з дзвюх частак. Першая задумвалася аўтарам як сцэнар мультфільма з разлікам на самых маленькіх гледачоў. Сюжэты гэтага «Тэатра на далонях» не толькі забаўляюць, але і навучаюць – развіваюць кемлівасць, фантазію і спрыт у пальцах. Другая частка, «Піраміды», – гэта п'есы Сержука Вітушкі паводле беларускіх, рускіх і англійскіх казак. Аўтар «гуляе ў казкі», як у пірамідкі-складанкі: вядомыя байкі, жарты, песні нанізвае адну за адной, а ў канцы кожнай п'есы прыхоўвае нейкі сакрэт, які павінны адшукаць дзеці.

Адрасуецца бацькам, выхавальнікам, а таксама ўдзельнікам дзіцячых тэатральных гурткоў.

Кошт: 79920 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Махнач М.
Доўгая дарога да свабоды*
Доўгая дарога да свабоды [2014] Літаратурна-мастацкія выданні

Гэтая кніга сваім сюжэтам нагадвае авантурны раман. Беларускі хлопец з Валожына, мабілізаваны ў 1941 годзе на лесараспрацоўкі ў Карэлію, прайшоўшы шмат выпрабаванняў, трапляе па нейкім часе — праз Сярэднюю Азію, Блізкі Усход, Афрыку і Апеніны — у Брытанію, а потым у Амерыку… Але гэта не мастацкая выдумка. Гэта праўдзівы жыццяпіс удзельніка Другой сусветнай вайны на заходнім тэатры ваенных дзеянняў. Бліскучая памяць аўтара ўзнаўляе мноства фактаў, імёнаў, лічбаў, трапных назіранняў. У дадатку да кнігі — не менш змястоўныя ўспаміны яго сястры, Валянціны Махнач-Слабодчыкавай, і выбранае ліставанне.

Для шырокага кола чытачоў.

Кошт: 59760 руб. (з ПДВ 20%)
 
 

Званы старое казкі: вершы да вакальных цыклаў кампазітараў ХІХ ст.*
Званы старое казкі: вершы да вакальных цыклаў кампазітараў ХІХ ст. [2011] Літаратурна-мастацкія выданні
Зборнік змяшчае вершы да дванаццаці вакальных цыклаў, якія ўвайшлі ў залаты фонд сусветнай музычнай культуры. Іх аўтары – Людвіг ван Бэтховэн, Антон Радзівіл, Франц Шубэрт, Робэрт Шуман, Рыхард Вагнэр, Ёганс Брамс і Густаў Мале.
Перакладзеныя Васілём Сёмухам на нашую мову, гэтыя тэксты значна пашыраць рэпертуар выканаўцаў-спевакоў і паслужаць папулярызацыі музычных шэдэўраў эпохі рамантызму.
Кошт: 24660 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Гарэцкі Р.
Лісты жыцця і кахання *
Лісты жыцця і кахання [2013] Літаратурна-мастацкія выданні
Кніга прысвечана жыццю і вялікаму пачуццю кахання Гаўрылы Гарэцкага (вядомага беларускага эканаміста, дэмографа, геолага, географа, археолага, грамадскага дзеяча, акадэміка Акадэміі навук Беларусі) і яго жонкі Ларысы Парфяновіч-Гарэцкай, што асвятляецца галоўным чынам праз іх багатае ліставанне. Лісты падаюцца з захаваннем граматычных і арфаграфічных асаблівасцяў арыгіналаў.
Для ўсіх, хто цікавіцца жыццём і драматычным лёсам беларускай інтэлігенцыі ў XX стагоддзі.
Кошт: 30000 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Панізьнік С.
Нас — многа! : Гадоў увершаваныя радкі
Нас — многа! : Гадоў увершаваныя радкі [2012] Літаратурна-мастацкія выданні
Аўтар кнігі вось ужо больш за 50 гадоў сваёй даследніцкай дзейнасцю і стваральнай працай шчыра служыць Бацькаўшчыне, землякам.
Гэты зборнік змяшчае вершы, прысвечаныя Радзіме, блізкім, сябрам і калегам. Творы прасякнуты любоўю да роднай зямлі, павагай да продкаў, перажываннем за лёс Айчыны. Творца гаворыць з чытачом пра тое, што хвалюе-непакоіць у сённяшняй існасці, і спадзяецца на яго суперажыванне.
 
 
Путырский Л. А., Путырский Ю. Л.
Удар молнии: истории болезни пациенток, которые так хотели жить...*
Удар молнии: истории болезни пациенток, которые так хотели жить... [2012] Літаратурна-мастацкія выданні
В книге собраны рассказы, основанные на реальных событиях  из жизни пациенток онкологической клиники. Творчески перерабо-танные авторами и представленные в литературной форме истории перемежаются  стихами,  воспевающими  непреходящую  ценность теплых человеческих взаимоотношений. Книга учит ценить жизнь, быть внимательным не только к близким, но и к себе, призывает при-слушиваться к своему телу и не повторять чужих ошибок.
Для широкого круга читателей.
Кошт: 34560 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
O’Meara L.
Nuclear Families: Living in a meltdown situation
Nuclear Families: Living in a meltdown situation [2006] Літаратурна-мастацкія выданні
Гэтая кніга — пра жыццё людзей, якіх накрыла сваім змрочным крылом Чарнобыльская трагедыя. Пра разбурэнне людскіх дачыненняў і надзею. Пра каханне, якога не адолее нават знішчальная ядзерная катастрофа.
 
 
Карыцька С.
Зачараваны родным краем: Зборнік вершаў
Зачараваны родным краем: Зборнік вершаў [2010] Літаратурна-мастацкія выданні
Зборнік змяшчае вершы, прысвечаныя Радзіме, блізкім, сябрам і калегам. Творы прасякнутыя любоўю да Бацькаўшчыны, павагай да продкаў, перажываннем за дарагіх людзей. Аўтар шчыра гаворыць з чытачом пра тое, што набалела, што хвалюе, і спадзяецца на яго разуменне.
Для шырокага кола чытачоў.
 
 

Добрыя вершы: Беларуская вершаванка-запамінанка для дзяцей. У 3 т. Т. 1. Побач з намі на Зямлі (жывёльны сьвет) / Уклад. А.Мінкін*
Добрыя вершы: Беларуская вершаванка-запамінанка для дзяцей. У 3 т. Т. 1. Побач з намі на Зямлі (жывёльны сьвет) / Уклад. А.Мінкін [2005] Літаратурна-мастацкія выданні
«Побач з намі на Зямлі» — першы том беларускай вершаванкі-запамінанкі для дзяцей «Добрыя вершы». "Запамінанкай яна называецца таму, што ўсе творы ў вершаванцы прызначаныя для завучваньня на памяць. Том, які вы трымаеце ў руках, цалкам прысьвечаны жывёльнаму сьвету Беларусі. Да друку рыхтуюцца яшчэ два тамы вершаванкі: другі том будзе прысьвечаны прыродзе й расьліннаму сьвету, трэці — сьвету чалавека, дзіцяці.
Кошт: 16068 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Гучок Я.
На патрэбу душы: З разарванага круга вершаў розных гадоў*
На патрэбу душы: З разарванага круга вершаў розных гадоў [2004] Літаратурна-мастацкія выданні
Кніга змяшчае некаторыя з лірычных вершаў філасофскага, пейзажнага, любоўнага, патрыятычнага і іншага пісьма розных гадоў.
Кошт: 2827 руб. (з ПДВ 20%)
 
 

Гімн жыццю: Вершы паэтаў Кругляншчыны*
Гімн жыццю: Вершы паэтаў Кругляншчыны [2003] Літаратурна-мастацкія выданні
Зборнік складаюць вершы паэтаў Круглянскага раёна. Каханне, любоў да свайго краю і вялікай Бацькаўшчыны, замілаванне роднай прыродай, асэнсаванне месца чалавека ў свеце, успаміны маленства — вось тэмы іх творчасці.
Для аматараў паэзіі.
Кошт: 1346 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Шыдлоўскі В.
Рысы майго пакалення*
Рысы майго пакалення [2001] Літаратурна-мастацкія выданні
Гэтая кніга — спроба гістарычнага даследвання наступстваў таталітарнага рэжыму, заснаваная ў значнай ступені на асабістым жыццёвым досведзе аўтара — ахвяры гэтага рэжыму. Вячаслаў Шыдлоўскі (1913-1997) паказвае месца чалавека ў гэтай сістэме, яе ўплыў на грамадскую думку. Аўтар уздымае праблему маральнага выбару ў тых абставінах, захавання сваёй годнасці, чалавечых якасцяў, што гучыць са старонак кнігі як запавет аўтара нашчадкам.
Для шырокага кола зацікаўленых чытачоў.
Кошт: 2154 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Гілевіч Н.
Сказ пра Лысую гару: У апош. аўт. рэд.
Сказ пра Лысую гару: У апош. аўт. рэд. [2003] Літаратурна-мастацкія выданні
Паэма народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «Сказ пра Лысую гару» больш за 30 гадоў існавала як твор Францішка Ведзьмака-Лысагорскага. Дзякуючы яркім сатырычным і гратэскавым фарбам яна набыла ў Беларусі незвычайную папулярнасць, стала, бадай, першым паэтычным бэстсэлерам. Цяпер паэма ўпершыню выйшла ў свет пад сапраўдным імем аўтара.
 
 
Гілевіч Н.
...І плямы на табе няма: Лірычны раман
...І плямы на табе няма: Лірычны раман [2003] Літаратурна-мастацкія выданні
Кніга лірыкі Ніла Гілевіча аб'ядноўвае вершы адной тэмы, напісаныя за паўстагоддзя: першы — у 1953 годзе, апошні — у 2003 годзе.
 
 
Цімінская М.
На струнах маёй душы: Зборнік вершаў / Марыя Цімінская
На струнах маёй душы: Зборнік вершаў / Марыя Цімінская [2005] Літаратурна-мастацкія выданні
У першым зборніку вершаў Марыі Цімінскай адлюстраваны яе няпросты жыццёвы лёс, боль і радасць, каханне і смутак, замілаванне і любоў да роднае зямлі — шчырыя пачуцці сэрца, якому так хочацца цеплыні…
Для аматараў паэзіі.
 
 

У танцы ліхтароў = im lichtertanz: Сучас. ням. паэзія: Пер. з ням. / Уклад. і прадм. В.Іпатавай
У танцы ліхтароў = im lichtertanz: Сучас. ням. паэзія: Пер. з ням. / Уклад. і прадм. В.Іпатавай [2004] Перакладная літаратура
Кніга ўводзіць чытача ў сьвет сучаснай нямецкамоўнай паэзіі, пачынаючы з другой паловы ХХ стагодзьдзя, дае магчымасьць пазнаёміцца з творчасьцю пісьменьнікаў, чые творы былі абраныя самымі перакладчыкамі. А сярод іх — і знаныя беларускія паэты, і пачаткоўцы, якія толькі выдалі свае першыя кніжкі.
Аўтары прапанаваных тут твораў таксама розныя: ад ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Гюнтэра Граса да маладой паэткі, студэнткі Ульляны Вольф. І ўсё ж кніга стварае ўражаньне цэласнасьці і чытаецца зь цікавасьцю — магчыма, таму, што ў ёй пульсуе і жыве магутнае поле сапраўднай паэзіі.
 
 
Гідэнс Э.
Сацыялогія: Кароткія і крытычныя ўводзіны*
Сацыялогія: Кароткія і крытычныя ўводзіны [2003] Перакладная літаратура
Кніга знаёміць зацікаўленага чытача з галоўнымі раздзеламі сацыялогіі — агульнымі тэорыямі развіцця сучаснага грамадства, эканамічнай і палітычнай сацыялогіі, тэорыямі горада і сям'і, праблемамі міжнародных адносінаў. Аўтар разбірае самыя ўплывовыя ў гэтых раздзелах тэорыі і дае ім крытычную ацэнку.
Аўтар проста і зразумела апавядае пра найскладанейшыя праблемы грамадазнаўства, і дзеля гэтага кніга будзе добрым дапаможнікам тым студэнтам, якія вывучаюць курс сацыялогіі, а таксама ўсім, хто хоча бліжэй пазнаёміцца з гэтай навукай.
Кошт: 1163 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Фрэйзэр А.
Цыганы*
Цыганы [2003] Перакладная літаратура
Гэтая кніга пра асаблівы народ, які з'явіўся ў Эропе больш як дзевяць стагоддзяў таму. Яны не прынялі аселага ладу жыцця. Іх звычаі дагэтуль выклікаюць неразуменне. Яны вядомыя сваёй музычнасцю, лекарскім майстэрствам, варажбою, кавальствам і гандлем коньмі. Яны зазналі рабства, пераслед і генацыд. Але насуперак усім выпрабаванням выжылі, захаваўшы сваю адметную культуру.
Для шырокага кола чытачоў.
Кошт: 2441 руб. (з ПДВ 20%)
 
 

Анталогія сучаснай палітычнай філасофіі / Уклад. Я.Кіш*
Анталогія сучаснай палітычнай філасофіі / Уклад. Я.Кіш [1999] Перакладная літаратура
Кніга з'яўляецца зборам працаў вядомых палітычных філосафаў Захаду (І.Берліна, Р. Нозіка, Т. Найджэла, Дж.Роўлза і інш.). Гэтыя працы прысвечаныя адносінам свабоды і роўнасці ў індустрыйным грамадстве, праблемам справядлівасці, талерантнасці, палітычнай легітымнасці.
Для філосафаў, палітолагаў, сацыёлагаў, студэнтаў і выкладчыкаў гуманітарных ВНУ.
Кошт: 1937 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Бэрдшоў Дж. (пры ўдзеле Э. Роса).
Эканоміка. Частка 2*
Эканоміка. Частка 2 [1999] Перакладная літаратура
Увазе чытача прапануецца навучальны дапаможнік па эканоміцы, які ўжо тройчы выдаваўся на мове арыгіналу. Другую частку навучальнага дапаможніка складае «Макраэканоміка». Даступны выклад матэрыялу і бліскучая (з гледзішча методыкі навучання) яго арганізацыя робяць гэтую кнігу незаменным дапаможнікам для студэнтаў, аспірантаў і слухачоў вышэйшых і сярэдніх навучальных установаў эканамічнага профілю, а таксама карыснай для ўсіх зацікаўленых чытачоў.
Кошт: 1932 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Бэрк П.
Народная культура Эўропы ранняга Новага часу*
Народная культура Эўропы ранняга Новага часу [1999] Перакладная літаратура
Кніга адлюстроўвае агульную для гуманітарных навук апошніх дзесяцігоддзяў тэндэнцыю — павышаную цікавасць да народнай (традыцыйнай) культуры. Пры гэтым упершыню навуковым абагульненнем ахоплены культурны арэал усёй Эўропы ад Ірляндыі да Ўрала. Аўтар раскрывае асноўныя заканамернасці развіцця народнай культуры Эўропы ранняга Новага часу, паказвае яе галоўныя кірункі і канстанты. У кнізе грунтоўна паказаныя функцыйная прырода народнай культуры, яе жанры і галоўныя дзейныя асобы.
Адрасаваная даследнікам у галіне гісторыі, этналогіі, мастацтвазнаўства, выкладчыкам і студэнтам, яна будзе цікавая і для шырокага кола чытачоў.
Кошт: 2095 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Сўінджвуд Э.
Сціслая гісторыя сацыялагічнай думкі*
Сціслая гісторыя сацыялагічнай думкі [1999] Перакладная літаратура
У кнізе сцісла, але вельмі змястоўна асвятляецца гісторыя сацыялагічнай думкі ад XVII ст. да нашага часу. Аналізуюцца погляды на грамадства дзеячоў эпохі Асветніцтва, а таксама прадстаўнікоў класічнай і сучаснай сацыялогіі. Разглядаюцца адносіны сацыёлагаў да актуальных праблемаў культуры.
Для студэнтаў і выкладчыкаў гуманітарных факультэтаў ВНУ, навукоўцаў у галіне сацыялогіі і філасофіі.
Кошт: 1310 руб. (з ПДВ 20%)
 
 
Novik U.
Belarus. A new country in Eastern Europe. Беларусь. Новая краіна ва Ўсходняй Эўропе
Belarus. A new country in Eastern Europe. Беларусь. Новая краіна ва Ўсходняй Эўропе [1994] Перакладная літаратура
(на англ. мове)
 
 
Novik U.
Belarus. Un nouvel Etat en Europe de l’Est. Новая краіна ва Ўсходняй Эўропе
Belarus. Un nouvel Etat en Europe de l’Est. Новая краіна ва Ўсходняй Эўропе [1994] Перакладная літаратура
(на франц. мове)
 
 
Picarda Guy.
Minsk: A Historical Guide. Мінск: гістарычны, культурны, бізнес-гід
Minsk: A Historical Guide. Мінск: гістарычны, культурны, бізнес-гід [1994] Перакладная літаратура
Адна з першых кніг на ангельскай мове пра Рэспубліку Беларусь і яе сталіцу.
Для замежных гасцей, студэнтаў ангельскіх аддзяленняў ВНУ і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і сучасным становішчам Беларусі.
 
 

Belarus is Your Economic Partner. Беларусь – ваш эканамічны партнёр
Belarus is Your Economic Partner. Беларусь – ваш эканамічны партнёр [2000] Перакладная літаратура
Кароткі нарыс эканамічнага развіцця Беларусі ва ўмовах рэфармавання эканомікі. Кніга ілюстраваная і ўтрымлівае шмат рэкламнага матэрыялу, які сведчыць пра шырокія партнёрскія магчымасці нашай краіны.
Для кіраўнікоў прадпрыемстваў, дзяржаўных служачых, дыпламатаў, замежных гасцей, бізнесменаў.
 
 
Лоўзі Дж.
Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі
Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі [1995] Перакладная літаратура
У кнізе прасочваецца развіццё поглядаў на метадалогію навукі з часоў старажытнай Грэцыі да нашых дзён. Вялікая ўвага аддаецца раскрыццю поглядаў сучасных метадолагаў навукі — К. Гемпеля, Р. Карнапа, В. Куайна, К. Попера, Т. Куна ды інш.
Для студэнтаў, аспірантаў і ўсіх, хто цікавіцца філасофіяй і гісторыяй навукі.
 
 
Брэтон Ф., Пру С.
Выбух камунікацыі: Нараджэнне новай ідэалогіі
Выбух камунікацыі: Нараджэнне новай ідэалогіі [1995] Перакладная літаратура
Адлюстроўваецца развіццё тэорыі і практыкі масавай інфармацыі і камунікацыі — ад нараджэння піктаграфічнага пісьменства ў Месапатаміі да развіцця кампутарных сетак і электроннай пошты ў наш час.
Для спецыялістаў ў галіне тэорыі і практыкі сродкаў масавай інфармацыі, аспірантаў і студэнтаў факультэтаў журналістыкі, усіх, хто цікавіцца праблемамі камунікацыі ў інфармацыйным грамадстве.
 
 
Говард М.
Сучасная культурная антрапалогія
Сучасная культурная антрапалогія [1996] Перакладная літаратура
У кнізе разглядаюцца сацыяльны, сімвалічны і матэрыяльны аспекты жыцця сучасных грамадстваў, якія складаюць адзіны сусветны арганізм і знаходзяцца ў несупынным развіцці. Асаблівая ўвага надаецца пытанням знікнення малых народаў, адаптацыі людзей ў чужой культуры, дэградацыі навакольнага асяроддзя.
Для студэнтаў і навуковых супрацоўнікаў розных профіляў — палітолагаў, этнографаў, лінгвістаў, гісторыкаў, правазнаўцаў, эканамістаў, сацыёлагаў, псіхолагаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца праблемамі сучаснасці.
 
 
Бэрдшоў Дж. (пры ўдзеле Э. Роса)
Эканоміка. Частка 1
Эканоміка. Частка 1 [1996] Перакладная літаратура
Увазе чытача прапануецца навучальны дапаможнік па эканоміцы, які ўжо тройчы выдаваўся на мове арыгіналу. Першую частку беларускай версіі складаюць «Уводзіны ў эканоміку» і «Мікраэканоміка».
Даступны выклад матэрыялу і бліскучая (з гледзішча методыкі навучання) яго арганізацыя робяць гэтую кнігу незаменным дапаможнікам для студэнтаў і карыснай для ўсіх зацікаўленых чытачоў.
 
 
<< [Першая] < [Папярэдняя] 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [Наступная] > [Апошняя] >>
Паказваць па: . Вынікі 1 - 30 з 297
Уверх

Замова
Загрузіь прайс (xls)
Прайс-ліст

alt

 
Адрас:   
19, вул. Ляўкова, 220007, Мінск,   
Беларусь   

Тэлефон/факс:   

(+375 17) 2560890,   
2190745, 2131982,   
2190515, 3271940    
E-mail: Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script