Карта сайта   Кантакты     Русский      English      Français      Deutsch 
  
Каталог
  
Галоўная arrow Каталог     
Каталог Друк
Кнігі
Нататнікі
Календары
Паштоўкі
Канверты
Налепкі
Значкі
Торбы

~*~*~*~*~  КНІГІ  ~*~*~*~*~

 

Эрых Кэстнэр. Незвычайныя прыгоды Луізы і Лоты: авантурны раман для дзяцей

Раман напісаны з тонкім разуменнем дзіцячай душы. Дасціпна і захапляльна аўтар распавядае гісторыю дзвюх дзяўчынак, якім давялося развязваць праблему, надзвычай складаную нават для дарослых. Толькі на нямецкай мове раман вытрымаў больш за 160 выданняў і неаднаразова экранізаваўся.

Год выдання: 2018.
Аб'ём: 159 с.
Фармат: 60×90/16 (145×215 мм).
У аправе.
Папера афсетная, каляровыя ілюстрацыі.

Кошт: 13 руб.

_________________________________________________

  

Arloŭ Uladzimir, Źmicier Hierasimovič. Belarus. The Epoch of the Grand Duchy of Lithuania

The book that you now hold in your hands is to a certain extent a continuation of the earlier illustrated history of Belarus entitled This Country Called Belarus. It is aimed at the widest possible readership and addresses that most fascinating era in Belarusian history — the times of the Grand Duchy of Lithuania. This was a powerful European state in which the early modern Belarusian nation was formed, and in which the lands populated by ancestors of modern Belarusians played a leading role. Indeed, so important was their contribution that Old Belarusian, called Ruthenian at the time, became the state language.

Год выдання: 2018.
Аб'ём: 407 с.
Фармат: 56×90/8 (218×290 мм).
У аправе.
Папера крэйдаваная, каляровыя ілюстрацыі.

Кошт: 58 руб.

_________________________________________________

 

 

Зайка А. Мікратапаніміка Івацэвіччыны

Гэтая кніга — першы сістэматызаваны збор мікратапонімаў з Івацэвіцкага раёна на Берасцейшчыне, якія занатаваў Алесь Зайка (1948–2018) за апошнія два дзесяцігоддзі, у 1995–2016 гадах. Адметнасць кнігі ў тым, што ў ёй змешчаны мікратапанімічны матэрыял ад XVI стагоддзя да сённяшняга часу.

Год выдання: 2018.
Аб'ём: 227 с.
Фармат: 60×90/16 (145×215 мм).
У аправе.
Папера афсетная
.

Кошт: 16 руб.

_________________________________________________

 

Калныньш А. 1941 год вачыма менскага мальца

Аўтар гэтае драматычна захапляльнае кнігі — заслужаны архітэктар Беларусі. Але на схіле веку яму захацелася падзяліцца зь людзьмі не расповедам пра шматлікія старонкі пасьпяховай творчай кар’еры, а ўспамінамі, далёкімі ад рамантыкі і натхненьня.
Яму было дванаццаць, калі ў Менск прыйшла вайна. Горад ператварыўся ў суцэльныя руіны і папялішчы. Ня маючы дзе жыць, пазбаўленыя сродкаў да існаваньня, дзеці разам з бацькам выправіліся ў Латвію, да родзічаў. На сваім шляху яны бачылі зычлівасьць і жорсткасьць, прыгажосьць і заняпад. Пра гэтае драматычнае падарожжа і апавядаецца ў кнізе.

Год выдання: 2018.
Аб'ём: 91 с.
Фармат: 60×90/16 (145×215 мм).
У аправе.
Папера афсетная, блок ілюстрацый.

Толькі ў архіве.

_________________________________________________

 

 

Вядрэнка В. Містэрыі Гервятаў: фотаальбом

Для фатографа і мастака Валера Вядрэнкі касцёл у Гервятах — гэта гонар за прыгажосць і высакароднасць, за высокі ўзор стылю, за дасканалы вобраз увасобленай веры. У альбоме прадстаўлены работы рознай тэматыкі: інтэр'еры касцёла, фотапластычныя кампазіцыі на тэмы Евангелля, рэпартаж пра святкаванне Вялікадня ды інш.

Год выдання: 2018.
Аб'ём: 119 с.
Фармат: 90×104/16.
У аправе.
Папера афсетная, каляровыя ілюстрацыі.

Кошт: 23 руб.

_________________________________________________

 

  

Раманчук А., Ярмоленка В. Архонт мёртвага горада: Кароль Касцюшка-Валюжыніч

Кароль Касцюшка-Валюжыніч (1847–1907) быў славутым археолагам, займаўся раскопкамі горада Херсанеса. Біяграфічны нарыс улучае звесткі з гісторыі старажытнага Херсанеса. Малая радзіма археолага — вёска Новае Сяло Дрысенскага павета Віцебскай губерні (цяпер Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці).

Год выдання: 2017.
Аб'ём: 61 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
Вокладка мяккая.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 2,40 руб.

_________________________________________________

 

 

Лякін У. Ліцвіны ў гвардыі Напалеона

Гістарычны нарыс пра ўдзел нашых продкаў у гвардыі Напалеона змяшчае такія часткі, як «Жыццё гвардзейца», «Узбраенне і навучанне», «На палях гонару» (апісанні больш як 40 бітваў), «У кампаніі 1815 года». Важны дадатак: «Іменаслоў «ліцвіноў Імператара»» (біяграфічныя звесткі больш як пра 1000 гвардзейцаў).

Год выдання: 2017.
Аб'ём:  335 с.
Фармат: 60×90/8 мм.
У аправе.
Папера крэйдаваная, каляровыя ілюстрацыі.

Кошт: 33,80 руб.

_________________________________________________

 

 

Мікола Равенскі.  Збор твораў: Харавыя творы. Сшытак 1

Мікола Равенскі (1886–1953) — адзін з першых прафесараў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, аўтар нацыянальнага гімна «Магутны Божа». У 1944 годзе ён быў вымушаны эміграваць, таму яго творы доўгі час заставаліся невядомымі на Радзіме. У першай кнізе пададзены цыкл «Поры года», творы на вершы беларускіх паэтаў і апрацоўкі народных песень.

Год выдання: 2017.
Аб'ём: 179 с.
Фармат: 60×84/8.
У аправе.
Папера афсетная.

Кошт: 8 руб.

_________________________________________________

 

Мікола Равенскі.  Збор твораў: Харавыя творы. Сшытак 2

Мікола Равенскі — класік у галіне беларускага харавога мастацтва. У другім сшытку сабраныя апрацоўкі беларускіх народных песень і творы на вершы беларускіх паэтаў.

Год выдання: 2017.
Аб'ём: 103 с.
Фармат: 60×84/8.
У аправе.
Папера афсетная.

Кошт: 6,80 руб.

_________________________________________________

 

 

Хто адгадае? Беларускія народныя загадкі / уклад. Зьміцер Санько

Больш за 250 народных загадак прапануецца бацькам, настаўнікам, выхавальнікам. Каб лягчэй было карыстацца матэрыялам, ён спарадкаваны ў чатырнаццаць раздзелаў: «Пра неба», «Пра раслінны свет», «Пра свойскую жывёлу», «Пра яду і харчаванне» і г. д.

Год выдання: 2017.
Аб'ём: 32 с.
Фармат: 60×90/16 (145×210 мм).
Вокладка мяккая.
Папера крэйдаваная.

Кошт: 2 руб.

_________________________________________________

 

 

Санько З. 125 папулярных выслоўяў: падарожны даведнічак

Рыхтуючы гэтую кніжку, аўтар меў на мэце паказаць хараство, адметнасць і багацце роднай мовы ў галіне выслоўяў.
Для ўсіх, хто імкнецца да чысціні сваёй гаворкі, да вобразнасці і трапнасці ў штодзённым маўленні.

Год выдання: 2016.
Аб'ём: 16 с.
Фармат: 60×84/32.
Вокладка мяккая.
Папера крэйдаваная, паўнаколерны друк
.

Кошт: 1,20 руб.

_________________________________________________

 

 

Санько З. А як па-беларуску? Прыказкі, прымаўкі, фраземы: даведнік-мінімум

Адрасуецца ўсім, хто імкнецца да чысціні сваёй гаворкі, да вобразнасці і трапнасці ў штодзённым маўленні. Прыказкі, прымаўкі, фраземы на беларускай і рускай мовах для зручнасці карыстання змешчаны ў алфавітнай паслядоўнасці.
Рыхтуючы гэтую кніжку, аўтар меў на мэце паказаць хараство, адметнасць і багацце роднай мовы ў галіне выслоўяў.
Для ўсіх, хто імкнецца да чысціні сваёй гаворкі, да вобразнасці і трапнасці ў штодзённым маўленні.

Год выдання: 2016.
Аб'ём: 16 с.
Фармат: 60×90/16 (145×210 мм).
Вокладка мяккая.
Папера крэйдаваная, паўнаколерны друк.

Кошт: 2,40 руб.

_________________________________________________

 

 

Лёсік Я. Літва-Беларусь: гістарычныя выведы / прадм. Зьмітра Санько, паслясл. Алеся Жлуткі

Увазе чытачоў прапануецца напісаная ў 1921 г. праца вядомага беларускага навукоўца Язэпа Лёсіка, прысвечаная гісторыі этноніма літва і пытанню этнічнай прыналежнасці старажытных ліцьвіноў. Пасляслоўе змяшчае крытычны агляд розных версій – ад сярэднявечных да сучасных, што спрабуюць развязаць гэтую загадку. У дадатку – артыкул Я. Люціча-Воўка 1949 г., які наўпрост датычыць тэмы Лёсікавай працы.
Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

Год выдання: 2016.
Аб'ём: 35 с.
Фармат: 60×90/16 (145×210 мм).
Вокладка мяккая.
Папера афсетная.

Кошт: 1,80 руб.

_________________________________________________

 

 

Слоўнік мовы Нашай Нівы. Том 3. Н–Р

«Слоўнік мовы “Нашай Нівы”» (у 5 тамах) заснаваны на лексічным матэрыяле, крыніцай якога паслужыла першая масавая газета “Наша Ніва” – унікальны пісьмовы помнік нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. У першых чатырох тамах сабраныя агульная лексіка і фразеалогія ў іх поўным аб’ёме. Пададзены ўсе варыянты слова, значэнне яго шырока ілюструецца. Пяты том змяшчае ўвесь набор уласных імёнаў, прозвішчаў, псеўданімаў, назваў населеных пунктаў ды іншых геаграфічных аб’ектаў і выконвае адначасова функцыю паказальніка да факсімільнага выдання “Нашай Нівы”. Лексічны матэрыял у слоўніку пададзены ў дзвюх графічных сістэмах – кірыліцы і лацінцы. Для лінгвістаў, гісторыкаў мовы, этнографаў, краязнаўцаў, студэнтаў-філолагаў і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі фармавання сучаснай беларускай мовы.  

Год выдання: 2015.
Аб'ём: 614 с.
Фармат: 70×100/16.
У аправе.
Папера афсетная.

Кошт: 22 руб.

_________________________________________________

 

 

Санько З. Асобы, якія тварылі гісторыю: кароткі праваднік

На 16 старонках кнігі яе аўтар сцісла пераказвае гісторыю краіны за тысячу гадоў. Акцэнт робіцца на асобах, якія гэту гісторыю стваралі, ад Рагвалода да Пазняка. Выкладзеных звестак дастаткова для самай пачатковай адукацыі беларуса.

Год выдання: 2015.
Аб'ём: 16 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
Вокладка мяккая.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 1 руб.

_________________________________________________

 

 

Зайка А. Архонт мёртвага горада: Кароль Касцюшка-Валюжыніч

Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, прыгаворкі і языкаломкі, вясельныя прыгаворкі пры дзяльбе каравая, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі і прысяганні, праклёны і адкляцці, жартоўныя праклёны і дражнілкі-кепікі, зневажанні і параўнанні, прыкметы народнага календара з Косаўшчыны.

Год выдання: 2015.
Аб'ём: 286 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
У аправе.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 12 руб.

_________________________________________________

 

 

Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць

Выкарыстоўваючы малавядомыя і невядомыя гістарычныя крыніцы, пераважна заходнееўрапейскія, аўтар разглядае мову і культы старажытных ліцьвіноў, паходжаньне іх найменьня і этнічную прыналежнасьць. На падставе гэтага аналізу ён даводзіць славянскае паходжаньне таго племя, якое дало назоў Вялікаму Княству Літоўскаму.
Адрасуецца гісторыкам, этнолагам, мовазнаўцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Сярэднявечча.

Год выдання: 2014.
Аб'ём: 216 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
Вокладка мяккая.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 7 руб.

_________________________________________________

 

 

Тэатр Сержука Вітушкі

Кніга складаецца з дзвюх частак. Першая задумвалася аўтарам як сцэнар мультфільма з разлікам на самых маленькіх гледачоў. Сюжэты гэтага «Тэатра на далонях» не толькі забаўляюць, але і навучаюць – развіваюць кемлівасць, фантазію і спрыт у пальцах. Другая частка, «Піраміды», – гэта п'есы Сержука Вітушкі паводле беларускіх, рускіх і англійскіх казак. Аўтар «гуляе ў казкі», як у пірамідкі-складанкі: вядомыя байкі, жарты, песні нанізвае адну за адной, а ў канцы кожнай п'есы прыхоўвае нейкі сакрэт, які павінны адшукаць дзеці.
Адрасуецца бацькам, выхавальнікам, а таксама ўдзельнікам дзіцячых тэатральных гурткоў.

Год выдання: 2014.
Аб'ём: 99 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
У аправе.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 9 руб.

_________________________________________________

 

 

Страницы  истории пожарной службы Беларуси / сост. Тетерник А. В., Яковчук В. И.

Выданне прысвечана 160-годдзю пажарнай службы Беларусі. У кнізе апавядаецца пра  стварэнне, развіццё і ўдасканаленне пажарнай службы. Апісаны сучасны стан службы, рэарганізаванай у дзяржаўную структуру — Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Год выдання: 2014.
Аб'ём: 192 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
У аправе.
Папера крэйдаваная, паўнаколерны друк.

Кошт: 38 руб.

_________________________________________________

 

 

Махнач М. Доўгая дарога да свабоды

Гэтая кніга сваім сюжэтам нагадвае авантурны раман. Беларускі хлопец з Валожына, мабілізаваны ў 1941 годзе на лесараспрацоўкі ў Карэлію, прайшоўшы шмат выпрабаванняў, трапляе па нейкім часе — праз Сярэднюю Азію, Блізкі Усход, Афрыку і Апеніны — у Брытанію, а потым у Амерыку… Але гэта не мастацкая выдумка. Гэта праўдзівы жыццяпіс удзельніка Другой сусветнай вайны на заходнім тэатры ваенных дзеянняў. Бліскучая памяць аўтара ўзнаўляе мноства фактаў, імёнаў, лічбаў, трапных назіранняў. У дадатку да кнігі — не менш змястоўныя ўспаміны яго сястры, Валянціны Махнач-Слабодчыкавай, і выбранае ліставанне.
Для шырокага кола чытачоў.

Год выдання: 2014.
Аб'ём: 135 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
Вокладка мяккая.
Папера афсетная.

Кошт: 7 руб.

_________________________________________________

 

 

Чарняўскі М. Як пошуг маланкі: Расціслаў Лапіцкі

У кнізе апавядаецца пра жыццё і дзейнасць Расціслава Лапіцкага (1928–1950), стваральніка і кіраўніка нелегальнай моладзевай арганізацыі, змагара супроць таталітарызму, за свабоду і незалежнасць Айчыны.
Для шырокага кола чытачоў.

Год выдання: 2013.
Аб'ём: 71 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
Вокладка мяккая.
Папера афсетная.

Кошт: 1,60 руб.

_________________________________________________

 

 

Гарэцкі Р. Лісты жыцця і кахання

Кніга прысвечана жыццю і вялікаму пачуццю кахання Гаўрылы Гарэцкага (вядомага беларускага эканаміста, дэмографа, геолага, географа, археолага, грамадскага дзеяча, акадэміка Акадэміі навук Беларусі) і яго жонкі Ларысы Парфяновіч-Гарэцкай, што асвятляецца галоўным чынам праз іх багатае ліставанне. Лісты падаюцца з захаваннем граматычных і арфаграфічных асаблівасцяў арыгіналаў.
Для ўсіх, хто цікавіцца жыццём і драматычным лёсам беларускай інтэлігенцыі ў XX стагоддзі.

Год выдання: 2013.
Аб'ём: 124 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
Вокладка мяккая.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 3,60 руб.

_________________________________________________

 

 

Волотовский А. И., Белецкий А. В. Повреждение костей и связок запястья

У манаграфіі абагульняецца шматгадовы досвед аўтараў па дыягностыцы і хірургічным лячэнні пашкоджанняў касцей і звязак запясця з выкарыстаннем новай тэхналогіі кампутарнага трохмернага мадэлявання.

Год выдання: 2013.
Аб'ём: 303 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
У аправе.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 48 руб.

_________________________________________________

 

 

Кистень О., Евстигнеев В. Транскраниальная магнитная стимуляция в эпилептологии

Выданне прысвечана клінічнаму і эксперыментальнаму вывучэнню праблемы эпілепсіі. Пададзены ўласныя вынікі матэматычнага мадэлявання размеркавання імпульснага магнітнага поля і індукаваных ім токаў, апісана арыгінальная дыягнастычная сістэма для аналізу ЭЭГ. Даецца ацэнка эфектыўнасці супрацьсутаргавага ўздзеяння магнітнага поля на розных эксперыментальных мадэлях.

Год выдання: 2013.
Аб'ём: 368 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
У аправе.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 45 руб.

_________________________________________________

 

 

Ярмоленка В. За небасхілам спякотнага Турана: Мікалай Пржавальскі

У кнізе апавядаецца пра жыццё і справы падарожніка Мікалая Пржавальскага (1839–1888) – першага даследніка Цэнтральнай Азіі, імя якога залатымі літарамі ўпісанае ў гісторыю вялікіх геаграфічных адкрыццяў.

Год выдання: 2012.
Аб'ём: 69 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
Вокладка мяккая.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 1,60 руб.

_________________________________________________

 

 

Шкраба І. Лексікалогія: тэарэтычна-практычны курс

Кніга прысвечаная адной з недастаткова распрацаваных галін мовазнаўства, якая патрабуе тэарэтычнага асэнсавання і дыдактычнага паглыблення ў працэсе выкладання, – беларускай лексікалогіі.
Аўтар імкнецца паслядоўна, у вытлумачальным плане, пазнаёміць чытача з найбольш важнымі пытаннямі лексікалогіі і акрэсліць сучасныя падыходы да развязання шэрагу асноўных лексікалагічных праблем.
Практычная частка ўключае тэматычныя кантрольныя пытанні і сістэму розных паводле зместу, прызначэння і ступені складанасці практыкаванняў.
Прызначаецца вучням старэйшых класаў гімназій і ліцэяў гуманітарнай скіраванасці, настаўнікам, студэнтам філалагічных факультэтаў універсітэтаў, педагагічных каледжаў і інстытутаў.

Год выдання: 2012.
Аб'ём: 179 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
Вокладка мяккая.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 3,60 руб.

_________________________________________________

 

 

Путырский Л. А. Удар молнии: истории болезни пациенток, которые так хотели жить…

В книге собраны рассказы, основанные на реальных событиях  из жизни пациенток онкологической клиники. Творчески перерабо-танные авторами и представленные в литературной форме истории перемежаются  стихами,  воспевающими  непреходящую  ценность теплых человеческих взаимоотношений. Книга учит ценить жизнь, быть внимательным не только к близким, но и к себе, призывает при-слушиваться к своему телу и не повторять чужих ошибок.
Для широкого круга читателей.

Год выдання: 2012.
Аб'ём: 170 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
Вокладка мяккая.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 5 руб.

_________________________________________________

 

 

Званы старое казкі: вершы да вакальных цыклаў кампазітараў ХІХ ст.

Зборнік змяшчае вершы да дванаццаці вакальных цыклаў, якія ўвайшлі ў залаты фонд сусветнай музычнай культуры. Іх аўтары – Людвіг ван Бэтховэн, Антон Радзівіл, Франц Шубэрт, Робэрт Шуман, Рыхард Вагнэр, Ёганс Брамс і Густаў Мале.
Перакладзеныя Васілём Сёмухам на нашую мову, гэтыя тэксты значна пашыраць рэпертуар выканаўцаў-спевакоў і паслужаць папулярызацыі музычных шэдэўраў эпохі рамантызму.

Год выдання: 2011.
Аб'ём: 159 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
Вокладка мяккая.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 3,60 руб.

_________________________________________________

 

 

Гапоненка В. Каралева дакладных навук: Соф’я Кавалеўская

У кнізе апавядаецца пра жыццё і дзейнасць Соф’і Кавалеўскай (1850–1891) – матэматыка і механіка, пісьменніцы і публіцысткі, першай жанчыны-прафесара ў свеце. Жыццяпіс падаецца ў святле гістарычных падзеяў, у кантэксце развіцця навуковай думкі ХІХ стагоддзя. Выкарыстоўваюцца матэрыялы архіваў, біяграфічныя даследванні, арыгінальныя працы самой вучонай, успаміны тагачасных дзеячоў навукі.
Для шырокага кола чытачоў.

Год выдання: 2010.
Аб'ём: 72 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
Вокладка мяккая.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 1,60 руб.

_________________________________________________

 

 

Кардубан Ю. Англійска-беларускі слоўнік скарачэнняў

Перакладны англійска-беларускі слоўнік скарачэнняў выдаецца ўпершыню. Яго корпус складаюць каля 8 500 найбольш ужывальных скарачэнняў сучаснай англійскай мовы, якія суправаджаюцца расшыфроўкай, і іх беларускія эквіваленты.
Выданне прызначаецца для шырокага кола карыстальнікаў.

Год выдання: 2010.
Аб'ём: 192 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
У аправе.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 5,80 руб.

_________________________________________________

 

 

Ліхадзедаў У. Юльюш Славацкі на паштоўках канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя

На рэпрадукцыях старых паштовак адлюстраваны жыццёвы і творчы шлях Юльюша Славацкага (1809–1849). Асаблівая ўвага аддадзена сувязі яго з Беларуссю. Кніга змяшчае пераклад на беларускую мову аднаго з ранніх твораў – трагедыі «Міндоўг, кароль літоўскі». Выданне прымеркаванае да 200-годдзя славутага польскага паэта.

Год выдання: 2009.
Аб'ём: 142 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
У аправе.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 3,60 руб.

_________________________________________________

 

 

Ліхадзедаў У. Адам Міцкевіч на паштоўках канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя

Гэты альбом – унікальная культурная з'ява. Тут упершыню на чатырохстах старых паштоўках адлюстраваныя жыццё і творчасць Адама Міцкевіча, ураджэнца беларускай зямлі, геніяльнага польскага паэта, славы і гонару ўсяго чалавецтва. У аснове кнігі – найбагацейшы збор паштовак вядомага беларускага калекцыянера У. Ліхадзедава.

Год выдання: 2008.
Аб'ём: 223 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
У аправе.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 19,20 руб.

_________________________________________________

 

 

Ліхадзедаў У. Беларусь праз фотааб’ектыў нямецкага салдата. 1915–1918 гг.

Кніга змяшчае рэпрадукцыі амаль чатырох з паловай сотняў нямецкіх фотапаштовак перыяду Першай сусветнай выйны са збораў вядомага калекцыянера і краязнаўца У. Ліхадзедава. На іх – выявы беларускіх гарадоў і мястэчак, жыццё і побыт насельніцтва, прыродныя і архітэктурныя пейзажы, сцэны вайсковага быту. Шмат якія асаблівасці, дэталі той рэчаіснасці нідзе болей не зафіксаваныя, што робіць гэтыя паштоўкі ўнікальнымі дакументамі свайго часу. Асноўная маса іх публікуецца ўпершыню.

Год выдання: 2008.
Аб'ём: 239 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
У аправе.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 20 руб.

_________________________________________________

 

Мікола Равенскі. Збор твораў: Творы для фартэпіяна

У чарговы выпуск “Збору твораў” Міколы Равенскага ўвайшлі выяўленыя на сённяшні дзень фартэпіянныя творы — “Preludium” і “Grande suite”.

Год выдання: 2007.
Аб'ём: 30 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
Вокладка мяккая.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 1,60 руб.

_________________________________________________

 

 

Слоўнік мовы Нашай Нівы. Том 2. Д–Н

Слоўнік заснаваны на лексічным матэрыяле, крыніцай якога паслужыла першая масавая газета «Наша Ніва» — унікальны пісьмовы помнік нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. У першых чатырох тамах сабраныя агульная лексіка і фразеалогія ў іх поўным аб'ёме. Пададзены ўсе варыянты слова, значэнне яго шырока ілюструецца. Пяты том змяшчае ўвесь набор уласных імёнаў, прозвішчаў, псеўданімаў, назваў населеных пунктаў ды іншых геаграфічных аб'ектаў і выконвае адначасова функцыю паказальніка да факсімільнага выдання «Нашай Нівы». Лексічны матэрыял у слоўніку пададзены ў дзвюх графічных сістэмах — кірыліцы і лацінцы.
Для лінгвістаў, гісторыкаў мовы, этнографаў, студэнтаў-філолагаў, усіх, хто цікавіцца пытаннямі фармавання сучаснай беларускай мовы.

Год выдання: 2007.
Аб'ём: 624 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
У аправе.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 4,60 руб.

_________________________________________________

 

 

Мікола Равенскі. Збор твораў: Літургічныя творы

У другі выпуск «Збору твораў» Міколы Равенскага ўвайшлі літургічныя творы, выяўленыя на сённяшні дзень — «Літургія», «Паніхіда», асобныя малітвы, харавы канцэрт «Малое славаслоўе» («Слава в вышних Богу»), а таксама пазалітургічныя творы рэлігійнага зместу.

Год выдання: 2006.
Аб'ём: 90 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
Вокладка мяккая.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 1,80 руб.

_________________________________________________

 

 

Мікола Равенскі. Збор твораў: Вакальныя творы

У першы выпуск «Збору твораў» Міколы Равенскага ўвайшлі тры выяўленыя на сённяшні дзень вакальныя творы. Гэта Арыя Браніславы з аднайменнай оперы, фантазія-накцюрн «Менск» для голасу, скрыпкі і фартэпіяна і вакальны дуэт «Мой родны кут».

Год выдання: 2005.
Аб'ём: 27 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
Вокладка мяккая.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 1,60 руб.

_________________________________________________

 

 

Добрыя вершы: беларуская вершаванка-запамінанка для дзяцей. Т. 1. Побач з намі на Зямлі (жывёльны сьвет) / уклад. Алег Мінкін

«Побач з намі на Зямлі» — першы том беларускай вершаванкі-запамінанкі для дзяцей «Добрыя вершы». «Запамінанкай» яна называецца таму, што ўсе творы ў вершаванцы прызначаныя для завучваньня на памяць. Том, які вы трымаеце ў руках, цалкам прысьвечаны жывёльнаму сьвету Беларусі. Другі том будзе прысьвечаны прыродзе й расьліннаму сьвету, трэці — сьвету чалавека, дзіцяці.

Год выдання: 2005.
Аб'ём: 288 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
У аправе.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 6,50 руб.

_________________________________________________

 

 

Носевич В. Традиционная белорусская деревня в европейской перспективе

На примере одной небольшой популяции в современном Логойском районе прослеживается история белорусской деревни с ХIV (частично и с XI) по середину XX в. Процессы, происходившие в этой популяции или затрагивавшие ее, анализируются на широком историческом фоне, охватывающем зону пашенного земледелия Европы от Атлантики до российского Нечерноземья. Как и в каких условиях выживали наши предки, во что верили, в чем видели смысл своего существования, чему их опыт может научить нас сегодня — на эти и многие другие вопросы автор предлагает свои ответы.
Книга адресована профессиональным историкам, краеведам, преподавателям исторических дисциплин, студентам, а также всем, кого волнуют вечные проблемы человеческого бытия, кто пытается осознать свое место в цепочке ушедших и грядущих поколений.

Год выдання: 2004.
Аб'ём: 350 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
Вокладка мяккая.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 4,20 руб.

_________________________________________________

 

 

Дзяржаўныя прэміі Беларускай ССР і Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1972–2002): Даведнік

Прыводзяцца вынікі прысуджэння Дзяржаўных прэмій Беларускай ССР і Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі за 32 гады, што прайшлі з моманту заснавання гэтай навуковай узнагароды. Глава «Уводзіны» змяшчае звесткі з гісторыі прысуджэння прэмій, падае іх статыстыку. У главе «Структура даведніка» тлумачыцца кампазіцыйная будова кнігі і даюцца парады, як ёю карыстацца. Глава «Асноўная частка» ўключае тры раздзелы. Першы з іх — анатаваны храналагічны паказальнік 139 работ, адзначаных Дзяржаўнымі прэміямі. Другі раздзел уяўляе сабой біяграфічны паказальнік, у якім падаюцца звесткі пра кожнага з 827 лаўрэатаў. Трэці раздзел падае звесткі пра членаў Камітэта па дзяржаўных прэміях у галіне навукі і тэхнікі.
Для навуковых работнікаў, спецыялістаў народнай гаспадаркі і прадстаўнікоў дзяржаўных органаў кіравання.

Год выдання: 2004.
Аб'ём: 324 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
У аправе.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 3 руб.

_________________________________________________

 

 

Слоўнік мовы Нашай Нівы. Том 1. А–Д

Слоўнік заснаваны на лексічным матэрыяле, крыніцай якога паслужыла першая масавая газета «Наша Ніва» — унікальны пісьмовы помнік нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. У першых чатырох тамах сабраныя агульная лексіка і фразеалогія ў іх поўным аб'ёме. Пададзены ўсе варыянты слова, значэнне яго шырока ілюструецца. Пяты том змяшчае ўвесь набор уласных імёнаў, прозвішчаў, псеўданімаў, назваў населеных пунктаў ды іншых геаграфічных аб'ектаў і выконвае адначасова функцыю паказальніка да факсімільнага выдання «Нашай Нівы». Лексічны матэрыял у слоўніку пададзены ў дзвюх графічных сістэмах — кірыліцы і лацінцы.
Для лінгвістаў, гісторыкаў мовы, этнографаў, студэнтаў-філолагаў, усіх, хто цікавіцца пытаннямі фармавання сучаснай беларускай мовы.

Год выдання: 2003.
Аб'ём: 624 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
У аправе.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 4,60 руб.

_________________________________________________

 

 

Маладая жанчына ў небяспецы / пад рэд. Бары Леві

Упершыню ў нашай краіне выдаецца кніга пра адну з самых «схаваных» праблем сучаснага грамадства — насілле ў любоўных узаемадачыненнях маладых людзей. У гэтым зборніку, падрыхтаваным вядомай амэрыканскай даследніцай, разглядаюцца прычыны жорсткасці і ўсёдаравальнасці ў моладзевым асяроддзі, прапануюцца спосабы, як вырваць чалавека з ланцугоў насілля, як вывесці яго ў добры і прыгожы свет.
Адрасуецца дзяўчатам падлеткавага ўзросту. Будзе карысная таксама педагогам сярэдняй школы, юрыстам, якія спецыялізуюцца ў галіне сямейна-шлюбных дачыненняў, і навукоўцам, што займаюцца гендэрнымі праблемамі.

Год выдання: 2003.
Аб'ём: 247 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
Вокладка мяккая.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 1,60 руб.

_________________________________________________

 

 

Гідэнс Э. Сацыялогія. Кароткія і крытычныя ўводзіны

Кніга знаёміць зацікаўленага чытача з галоўнымі раздзеламі сацыялогіі — агульнымі тэорыямі развіцця сучаснага грамадства, эканамічнай і палітычнай сацыялогіі, тэорыямі горада і сям'і, праблемамі міжнародных адносінаў. Аўтар разбірае самыя ўплывовыя ў гэтых раздзелах тэорыі і дае ім крытычную ацэнку.
Аўтар проста і зразумела апавядае пра найскладанейшыя праблемы грамадазнаўства, і дзеля гэтага кніга будзе добрым дапаможнікам тым студэнтам, якія вывучаюць курс сацыялогіі, а таксама ўсім, хто хоча бліжэй пазнаёміцца з гэтай навукай.

Год выдання: 2003.
Аб'ём: 124 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
Вокладка мяккая.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 1,60 руб.

_________________________________________________

 

 

Даниленко Н. Г., Давыденко О. Г. Миры геномов органелл

Книга посвящена проблемам молекулярной генетики пластид и митохондрий, особенностям функционирования их геномов в клетке, взаимодействию генетических систем ядра и цитоплазмы. В монографии отражен целый мир новых концепций и представлений внеядерной генетики, бурно развивающейся в последние 20 лет.
Адресуется ученым, работающим в различных отраслях генетики и молекулярной биологии клетки, аспирантам и студентам соответствующего профиля. Может быть полезна специалистам в области биотехнологии, медицины и селекции.

Год выдання: 2003.
Аб'ём: 494 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
У аправе.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 5 руб.

_________________________________________________

 

 

Гарай Л. Наш футбол: Радости и печали любимой игры

В книге описываются самые яркие страницы из истории белорусского футбола с 1978 по 1991 год. Работая почти 20 лет в коллективе минского «Динамо», автор в доступной широкому кругу читателей форме рассказывает о футбольной жизни этой команды. Книга содержит интересную информацию как об отдельных игроках минского «Динамо», так и о победах, поражениях, удачах и трудностях всего коллектива. Много внимания уделяется событиям мирового футбола, участниками которых были белорусские футболисты. Книга богато иллюстрирована.
Будет интересна любителям футбола, а также всем, кто интересуется спортивной жизнью Беларуси.

Год выдання: 2003.
Аб'ём: 271 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
У аправе.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 3,60 руб.

_________________________________________________

 

 

Бэрдшоў Дж. Эканоміка. Ч.2 (Макраэканоміка) / (пры ўдзеле Э. Роса)

Увазе чытача прапануецца навучальны дапаможнік па эканоміцы, які ўжо тройчы выдаваўся на мове арыгіналу. Другую частку навучальнага дапаможніка складае «Макраэканоміка». Даступны выклад матэрыялу і бліскучая (з гледзішча методыкі навучання) яго арганізацыя робяць гэтую кнігу незаменным дапаможнікам для студэнтаў, аспірантаў і слухачоў вышэйшых і сярэдніх навучальных установаў эканамічнага профілю, а таксама карыснай для ўсіх зацікаўленых чытачоў.

Год выдання: 2000.
Аб'ём: 528 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
У аправе.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 2 руб.

_________________________________________________

 

 

Анталогія сучаснай палітычнай філасофіі

Кніга з'яўляецца зборам працаў вядомых палітычных філосафаў Захаду (І.Берліна, Р. Нозіка, Т. Найджэла, Дж.Роўлза і інш.). Гэтыя працы прысвечаныя адносінам свабоды і роўнасці ў індустрыйным грамадстве, праблемам справядлівасці, талерантнасці, палітычнай легітымнасці.
Для філосафаў, палітолагаў, сацыёлагаў, студэнтаў і выкладчыкаў гуманітарных ВНУ.

Год выдання: 2000.
Аб'ём: 461 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
У аправе.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 1,60 руб.

_________________________________________________

 

 

Сўінджвуд Э. Сціслая гісторыя сацыялагічнай думкі

У кнізе сцісла, але вельмі змястоўна асвятляецца гісторыя сацыялагічнай думкі ад XVII ст. да нашага часу. Аналізуюцца погляды на грамадства дзеячоў эпохі Асветніцтва, а таксама прадстаўнікоў класічнай і сучаснай сацыялогіі. Разглядаюцца адносіны сацыёлагаў да актуальных праблемаў культуры.
Для студэнтаў і выкладчыкаў гуманітарных факультэтаў ВНУ, навукоўцаў у галіне сацыялогіі і філасофіі.

Год выдання: 1999.
Аб'ём: 349 с.
Фармат: 84×100/32 (118×200 мм).
У аправе.
Папера афсетная, чорна-белыя ілюстрацыі.

Кошт: 2,80 руб.

_________________________________________________

  

~*~*~*~*~  ЗНАЧКІ  ~*~*~*~*~

 

Значок сувенірны “кароль Міндоўг”
(d = 38 mm)

Мастак П. Татарнікаў
Дызайн В. Катовіч

Кошт: 1,50 руб.

_________________________________________________

 

Значок сувенірны “Францішак Скарына”
(d = 38 mm)

Мастак П. Татарнікаў
Дызайн В. Катовіч

Кошт: 1,50 руб.

_________________________________________________

 

Значок сувенірны “Леў Сапега”
(d = 38 mm)

Невядомы мастак
Дызайн В. Катовіч

Кошт: 1,50 руб.

_________________________________________________

 

 

 

Значок сувенірны “Ян Кароль Хадкевіч”
(d = 38 mm)

Мастак М. Бачарэлі
Дызайн В. Катовіч

Кошт: 1,50 руб.

_________________________________________________

 

Значок сувенірны “Андрэй Тадэвуш Касцюшка”
(d = 38 mm)

Мастак К. Швайкарт
Дызайн В. Катовіч

Кошт: 1,50 руб.

_________________________________________________

~*~*~*~*~  ПАШТОЎКІ  ~*~*~*~*~

 

 

Кошт: 1 руб.

 

Кошт: 1 руб.

 

Кошт: 1 руб.

 

 

 

Кошт: 1 руб.

 

Кошт: 1 руб.

    

Кошт: 1 руб.

    

Кошт: 1 руб.

 

alt

 
Адрас: 
вул. Ляўкова, 19, офіс 2Н,
 220007, Мінск, Беларусь

Тэлефон/факс:  

(+375 17) 2431940,   
3560890, 3580515,
 E-mail: Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script ,   Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script