Карта сайта   Кантакты     Русский      English      Français      Deutsch 
  
Паліграфія
  
Галоўная arrow Паліграфія arrow Аператыўная паліграфія     
Аператыўная паліграфія Друк
Адметнымі асаблівасцямі аператыўнага друку з’яўляюцца:
  • магчымасць эфектыўна працаваць з малымі накладамі;
  • аператыўнае выкананне замоў — за лічаныя гадзіны і нават хвіліны;
  • шырокі асартымент прадукцыі і набор дадатковых паслуг;
  • выкананне завершанага цыклу работ.

Паслугі аператыўнай паліграфіі незаменныя пад час вырабу тэрміновых невялікіх (да 500–1000 паас.) накладаў буклетаў для выстаў і прэзентацый. На нашым абсталяванні для аператыўнай паліграфіі можна надрукаваць: візітоўкі, бланкі, рэкламныя лістоўкі, прайс-лісты, кнігі, брашуры, паштоўкі і запрашальныя квіткі, канверты ды іншыя віды паліграфічнай прадукцыі.

 1.РЫЗАГРАФІЯ

Памнажэнне на рызографе — гэта хуткі, якасны і танны спосаб друку. Добрыя якасці рызаграфіі — высокая хуткасць друку і самы нізкі ў параўнанні з іншымі спосабамі друку кошт. Рызаграфія ідэальна падыходзіць для вырабу брашур, прайс-лістоў, друку рэкламных лістовак, навучальна-метадычных матэрыялаў, бланкаў, брашур, манаграфій, тэхнічных апісанняў і кіраўніцтваў, прэс-рэлізаў ды іншай паліграфічнай прадукцыі.
Мы прапануем памнажэнне на рызографах RISO: RA 4050 і GR3750. Выбар спосабу памнажэння залежыць ад колькасці копіяў, тэрміну іх вырабу, патрэбнага роўню якасці і кошту вырабу копіяў.

2. ЛІЧБАВЫ ДРУК

Лічбавы друк дазваляе выводзіць інфармацыю з кампутара непасрэдна на паперу. Ён захоўвае ўсе моцныя бакі традыцыйнага афсетнага друку — дакладную колераперадачу, разнастайнасць фарматаў, высокую раздзяляльнасць, — але адрозніваецца прастатой падрыхтоўкі і хуткасцю.

Мы выконваем паслугі ў лічбавым друку (у тым ліку капіяванні) дакументаў, рэкламных матэрыялаў і фатаграфій на лічбавай машыне Xerox DC12 (раздзяляльная здольнасць 600 dpi). Максімальны фармат паперы 320×457 мм, што дазваляе надрукаваць малюнак фармату 302×442 мм без палёў. Максімальная шчыльнасць паперы 280 г/кв.м.

 

alt

 
Адрас: 
вул. Ляўкова, 19, офіс 2Н,
 220007, Мінск, Беларусь

Тэлефон/факс:  

(+375 17) 2431940,   
3560890, 3580515,
 E-mail: Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script ,   Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script