Карта сайта   Кантакты     Русский      English      Français      Deutsch 
  
Пра кампанію
  
Галоўная arrow Пра кампанію arrow Навіны arrow “Тэатр Сержука Вітушкі”     
“Тэатр Сержука Вітушкі” Друк
4 снежня 2014 года ў выдавецтве “Тэхналогія” адбылася прэзентацыя новай кнігі “Тэатр Сержука Вітушкі”. Гэта выдатны падарунак для бацькоў, выхавальнікаў, а таксама ўдзельнікаў дзіцячых тэатральных гурткоў. Кніга складаецца з дзвюх частак. Першая з іх, “Тэатр на далонях”, разлічаная на самых маленькіх гледачоў. Каментуючы яе, аўтар адзначае, што артыстамі ў гэтым тэатры будуць пальцы. “Яны збіраюцца ў шчопці, жменькі, кулачкі і паказваюць розныя фігуры. Што вельмі важна – гэткі тэатр заўсёды пад рукой: у дарозе, калі няма цацак, ці дома, калі цацкі надакучылі”. Паказы суправаджаюцца вершыкамі і песенькамі, якія раскрываюць сюжэты.
Другую частку кнігі складаюць п’есы-казкі. Яны вельмі музычныя – амаль усе персанажы там спяваюць, прычым спяваюць, як правіла, на матывы шырока вядомых песняў. Часцей за ўсё гэтыя мелодыі пазначаныя ў тэксце, але разам з тым аўтар пакідае карыстальнікам даволі шырокую прастору для ўласных музычных інтэрпрэтацый.
 
 
 
гл. відэа пра прэзентацыю:
 
 
 

alt

 
Адрас: 
вул. Ляўкова, 19, офіс 2Н,
 220007, Мінск, Беларусь

Тэлефон/факс:  

(+375 17) 2431940,   
3560890, 3580515,
 E-mail: Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script ,   Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script